RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Гарошкін: іншага часу не будзе - неабходна прыстасоўвацца і працаваць

Семінар-практыкум для дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў і старшынь гаррайСаветаў адбыўся 10 красавіка ў Магілёве. Удзел у ім прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. У час сустрэчы абмяркоўваліся прававыя асновы арганізацыі дзейнасці дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці.

У тым ліку, разгледжаны асновы заканадаўства ў галіне мясцовага самакіравання, практычны вопыт і рэкамендацыі па арганізацыі эфектыўнай работы ў Савеце і выбарчай акрузе, узаемадзеянне з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі, асаблівасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці ў СМІ і інтэрнэт-прасторы.

«Час сёння асаблівы, няпросты. На рабоце прамысловасці адбіваюцца санкцыі, у аграрыяў даюць аб сабе ведаць складаныя ўмовы надвор'я, грамадска-палітычныя дзеячы гавораць аб напружанай абстаноўцы ў свеце. Пры гэтым трэба разумець, што іншага часу не будзе - неабходна прыстасоўвацца і працаваць, – адзначыў Аляксандр Гарошкін. – Таму, абапіраючыся на існуючы вопыт, трэба шукаць новыя метады і спосабы. І будзе вынік.

Важны напрамак – узаемадзеянне з насельніцтвам, атрыманне зваротнай сувязі. Праца вельмі цяжкая, але вельмі патрэбная. Ад таго, як мы з вамі праявім сябе, шмат у чым будуць меркаваць далей аб дзейнасці ўладаў і дзяржаве ў цэлым. Мой пасыл заключаецца ў тым, што праца з людзьмі павінна весціся 24/7. І ісці мы павінны туды, дзе ёсць праблемы і цяжкасці, каб іх рашаць. Трэба шукаць варыянты, як гэта зрабіць. У тым ліку, ва ўзаемадзеянні з выканаўчай уладай, якая сёння гатова зрабіць усё для паляпшэння жыцця грамадзян».

Таксама Аляксандр Гарошкін звярнуў увагу, што людзей важна інфармаваць аб тым, што робіцца: «А робіцца шмат, хаця паказаць гэта мы не заўсёды ўмеем ці не заўсёды лічым патрэбным. У сувязі з чым, людзі часам проста не ведаюць, што менавіта ўвасоблена намаганнямі дэпутатаў. Таму неабходна больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці сродкаў масавай інфармацыі», падкрэсліў ён.

Каментуючы выступленні спікераў, якія выступілі на семінары, кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёну адзначыў: «Магілёўшчына – асаблівая вобласць, тут з'яўляецца шмат ініцыятыў, якія пасля падхопліваюцца па ўсёй рэспубліцы. Наш досвед працы пераймаюць.

Так, актыўную дзейнасць абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў мы маем намер падтрымліваць і надалей. Асацыяцыя аказвае неацэнную падтрымку і дапамогу абласному корпусу. Метады, формы, сілы і сродкі з часам будуць пераглядацца, дапаўняцца і паляпшацца, але сам кірунак – вельмі правільны».

У працэсе работы ўдзельнікі маглі задаць дакладчыкам удакладняючыя пытанні, атрымаць тлумачэнні, а на заканчэнне сустрэчы адбыўся абмен думкамі, падведзены вынікі.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая