Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у аграгарадку Пудаўня Дрыбінскага раёна.
Звароты тычыліся пытанняў водазабеспячэння ў аг. Разумна, прывядзення ў належны стан дарожнага пакрыцця ў аг. Пудаўня, а таксама добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый населенага пункта.
Усе пытанні ўзяты на асабісты кантроль сенатара. Даны канкрэтныя ўказанні службовым асобам Дрыбінскага раёна і Чэрнеўскага сельскага Савета дэпутатаў.
— Прыём грамадзян дазваляе чуць пытанні, праблемы, просьбы і пажаданні грамадзян, - падкрэсліў Аляксандр Гарошкін. - А мы павінны зрабіць усё, каб вызначыць шляхі іх вырашэння максімальна аператыўна і ў дакладнай адпаведнасці з законам.
Акрамя прыёму Аляксандр Гарошкін наведаў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў установы «Дрыбінскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», а таксама Пудаўнянскую сярэднюю школу, дзе правёў сустрэчу з актывам раёна.
У Пудаўнянскай школе госці азнаёміліся з выставай «З любоўю да роднай зямлі!», а дырэктар школы, дэпутат раённага і сельскага Савета дэпутатаў Вольга Гацэнка расказала прысутным аб напрамках вучэбна-выхаваўчай работы. Працягнула тэму начальнік аддзела па адукацыі Дрыбінскага райвыканкама Іна Барсукова.
Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 года № 2 расказаў начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Дрыбінскага райвыканкама Ірына Якутовіч. Аб формах і метадах работы Чэрнеўскага сельвыканкама з насельніцтвам па месцы жыхарства, а таксама арганізацыі сумеснай дзейнасці па добраўпарадкаванні тэрыторый расказаў старшыня Чэрнеўскага сельвыканкама Аляксандр Кавалёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 12:38
12.08.2025 - 09:08
Сяўба і ўборка ўраджаю на палях «Круглянскага світання» (відэа)
11.08.2025 - 15:10
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю