Аб планах правесці нараду па пытаннях аховы здароўя кіраўнік дзяржавы заявіў 31 сакавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Прэзідэнт паабяцаў узварухнуць галіну і навесці там парадак. Асобную ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на стан спраў ва ўстановах аховы здароўя на месцах: «У першую чаргу трэба паглядзець туды. Там асноўны наш люд, які мы павінны лячыць, калі хочам роўнасці, справядлівасці і хочам лічыцца сацыяльнай дзяржавай».
Беларускі лідар падкрэсліў, што айчынная медыцына шмат што можа. «Я ўжо не кажу пра перасадку органаў, пратэзаванне. Чаго варта ДНК-вакцына для лячэння пухліны галаўнога мозга і лімфомы ў дзяцей, - адзначыў ён. - Разам з расіянамі распрацавалі і паспяхова прымяняем спінальныя сістэмы для хірургічнага лячэння цяжкіх дэфармацый і пашкоджанняў пазваночніка». Прэзідэнт паставіў задачу, каб гэтыя і іншыя распрацоўкі ўкараняліся і максімальна выкарыстоўваліся. «І ў вялікіх гарадах, і ў раённых цэнтрах. Як і ўсе аб'ёкты аховы здароўя краіны павінны быць узорам камфорту і стэрыльнасці, - падкрэсліў ён. - Губернатары і міністр абавязаны трымаць гэта пытанне на строгім кантролі».
На працягу доўгага часу работу медыцынскіх устаноў па ўсёй краіне па даручэнні кіраўніка дзяржавы правярала міжведамасная рабочая група. Яе ўдзельнікі - медыкі, якія валодаюць неабходнай кваліфікацыяй і дастатковым практычным вопытам, - факусіраваліся на эфектыўнасці функцыянавання сістэмы аховы здароўя ў частцы аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Пры неабходнасці да работы групы прыцягваліся кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама іншыя асобы, якія маюць адпаведную кваліфікацыю і практычны вопыт.
Аляксандр Лукашэнка анансаваў стварэнне адпаведнай рабочай групы яшчэ 5 снежня 2022 года, прымаючы з дакладам кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасці забеспячэння якасным і даступным лячэннем усіх грамадзян краіны: «У бліжэйшы час мною будзе створана мабільная група абсалютна незалежных ад вас людзей, спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы».
Навіны па тэме:
Лукашэнка: медыцына - важны складнік бяспекі дзяржавы
Лукашэнка - адказным за медыцыну: я вам ніколі за вёску не дарую
Лукашэнка расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла з выяўленых у ахове здароўя праблем
Лукашэнка пра ахову здароўя: я ні перад чым не спынюся, і парадак тут будзе наведзены!
Лукашэнка запатрабаваў спыніць вольніцу ў пытанні адпрацоўкі медыкаў-мэтавікоў
«Са скальпелем і эндаскопам у руках». Лукашэнка даручыў устараніць недахопы ў падрыхтоўцы ўрачоў
Лукашэнка аб нарошчванні долі айчынных лякарстваў: ляжым і не варушымся
Лукашэнка аб галоўным у ахове здароўя: не бывае не важных пацыентаў, усе важныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11