RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне.

Цырымонія прайшла з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый, задзейнічаных ва ўзвядзенні моста, і жыхароў Слаўгарадскага раёна.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівае значэнне моста перш за ўсё для тых, хто пражывае ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці. Яны чакалі гэтага будаўніцтва некалькі дзесяцігоддзяў, з той пары як яшчэ ў савецкі час з'явілася ідэя ўзнікнення моста, але яе рэалізацыя была адкладзена з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

"Мы цяпер увасобілі яе ў жыццё. Жыхары левабярэжжа спакойна могуць перамяшчацца на правы бераг, не аб'язджаючы праз 120-130 км, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы палепшылі лагістыку, пабудаваўшы гэты мост, зрабілі вам добры падарунак".

Рака Сож раздзяляе Слаўгарадскі раён на дзве часткі. Да таго як пабудавалі мост, пераправа на левы бераг ракі была ўскладненай як для мясцовых жыхароў, так і для работнікаў сельгасарганізацый, у якіх значныя плошчы сенажацей і пашы знаходзяцца за ракой.

З сярэдзіны мая да лістапада яна ажыццяўлялася па часовым пантонным мосце, які злучаў аўтамабільную дарогу Р140 Слаўгарад - Краснаполле. Жыхарам левабярэжжа даводзілася дабірацца ў Слаўгарад праз Краснаполле і Чэрыкаў, праходзячы шлях 120 км.

Вопрос строительства моста возник в 1984 году, тогда был разработан план мостового перехода. Однако в связи с катастрофой на Чернобыльской АЭС работы по проектированию были свернуты. К идее строительства вернулись в 2007 году во время реконструкции моста через Сож в Кричеве. Существующие фермы нескольких​ пролетов были демонтированы и установлены на хранение рядом с мостом для использования в дальнейшем при строительстве моста в Славгородском районе.​

Пытанне будаўніцтва моста ўзнікла ў 1984 годзе, тады быў распрацаваны план маставога пераходу. Аднак у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС работы па праектаванні былі згорнуты. Да ідэі будаўніцтва вярнуліся ў 2007 годзе ў час рэканструкцыі моста цераз Сож у Крычаве. Існуючыя фермы некалькіх пралётаў былі дэманціраваны і ўстаноўлены на захоўванне побач з мостам для выкарыстання ў далейшым пры будаўніцтве моста ў Слаўгарадскім раёне.

У 2017 годзе фермы транспартавалі водным транспартам па рацэ Сож з Крычава на будпляцоўку ў Слаўгарад. Для гэтага ўпершыню ў краіне выкарысталі ўнікальныя тэхналогіі транспарціроўкі і мантажу - пры дапамозе плывучай сістэмы, у склад якой уваходзілі дзве баржы-пляцоўкі, злучаныя паміж сабой. Распрацоўку тэхналогій перамяшчэння і мантаж плывучай сістэмы выконваў філіял "Мостаатрад 425" ААТ "Мостабуд".

Капітальны мост цераз Сож не толькі скароціць перамяшчэнне для жыхароў левабярэжжа, але і значна павялічыць магчымасці для развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна за кошт паляпшэння лагістыкі. Акрамя таго, з'явіцца магчымасць выхаду на прыгранічныя раёны Расіі.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая