Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Паколькі цяперашнія школьнікі, студэнты і курсанты, спасцігаючы пад кіраўніцтвам як маладых, так і ўмудроных вопытам педагогаў азы навук і прафесій, рыхтуюцца заўтра ўзяць на сябе адказнасць за нашу Айчыну. Гэта вам прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў: будаваць дамы, сеяць збожжа, ствараць і асвойваць сучасныя тэхналогіі, абараняць Радзіму. А яшчэ захоўваць гістарычную памяць, культуру і традыцыі - аснову асноў жыцця народа. Вучыцеся старанна. Упэўнены, вы зможаце зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што самыя вялікія хваляванні на ўрачыстых лінейках, вядома, перажываюць першакласнікі і іх бацькі. «Няхай школа стане для вас правадніком у неабсяжны свет ведаў, сапраўдным храмам навукі, а таксама надзейным і ўтульным домам, напоўненым радасцю новых здзяйсненняў, пазітыўнымі эмоцыямі і ўсмешкамі сапраўдных сяброў», - пажадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў.
Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Паколькі цяперашнія школьнікі, студэнты і курсанты, спасцігаючы пад кіраўніцтвам як маладых, так і ўмудроных вопытам педагогаў азы навук і прафесій, рыхтуюцца заўтра ўзяць на сябе адказнасць за нашу Айчыну. Гэта вам прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў: будаваць дамы, сеяць збожжа, ствараць і асвойваць сучасныя тэхналогіі, абараняць Радзіму. А яшчэ захоўваць гістарычную памяць, культуру і традыцыі - аснову асноў жыцця народа. Вучыцеся старанна. Упэўнены, вы зможаце зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.
Самыя вялікія хваляванні на ўрачыстых лінейках, вядома, перажываюць першакласнікі і іх бацькі. Няхай школа стане для вас правадніком у неабсяжны свет ведаў, сапраўдным храмам навукі, а таксама надзейным і ўтульным домам, напоўненым радасцю новых здзяйсненняў, пазітыўнымі эмоцыямі і ўсмешкамі сапраўдных сяброў.
Жадаю ўсім, каб навучальны год быў паспяховым для айчыннай сістэмы адукацыі, падарыў мноства нагод для гордасці за дасягненні нашых дзяцей і моладзі.
Мірнага неба, здароўя, цярпення і ўдачы.
Аляксандр Лукашэнка
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.10.2025 - 09:11
Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Залаты шлягер – 2025» набірае моц і пашырае кола адданых паклоннікаў
28.10.2025 - 09:43
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда
21.10.2025 - 13:44
Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект па пытаннях нарматворчай дзейнасці
13.10.2025 - 12:47