Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заражаных каранавірусам грамадзян варта размясціць у абласных бальніцах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.
На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм у вёсцы Малыя Ляды. Аднак перад прыбыццём у царкву ён паспеў пагутарыць з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сяргеенкам і старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як развіваецца сітуацыя з каранавірусам у цэлым па краіне і ў цэнтральным рэгіёне ў прыватнасці. Як далажылі Прэзідэнту, сітуацыя стабільная, рэзкага ўсплёску захворвання не адзначаецца.
«Спадзяёмся, што тэндэнцыя будзе да зніжэння. У мяне літаральна за суткі працэнтаў на трыццаць менш тых, хто захварэў на пнеўманію», – праінфармаваў губернатар. Паводле яго слоў, у абласныя ўстановы ўжо паступілі кітайскія медпрэпараты, якія пры лячэнні каранавіруса на ранніх стадыях даюць добры эфект.
«Будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе развівацца вось так, як цяпер», – ацаніў абстаноўку Прэзідэнт.
У той жа час ён лічыць неабходным перавесці інфіцыраваных COVID-19 з раённых цэнтраў у абласныя – гэта дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу. Да таго ж з’явіцца магчымасць прывесці ў парадак раённыя бальніцы, зыходзячы з ужо наяўнага вопыту.
«Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 13:15
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
18.02.2025 - 08:58
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
13.02.2025 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
13.02.2025 - 09:24