Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ №171 «Аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння», якім карэкціруюцца асобныя ўказы кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзіных падыходаў у галіне цэнаўтварэння і ўстанаўленне найбольш празрыстага механізма фарміравання экспартных цэн на асобныя тавары. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Так, унесены змяненні ва ўказ ад 5 снежня 2013 года №550, якімі прадугледжана, што максімальна дапушчальны рост плацяжоў насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні (замест раней устаноўленага доларавага эквівалента).
З улікам наяўнай практыкі па рэгуляванні цэн (тарыфаў) унесены змяненні ва ўказ ад 25 лютага 2011 года №72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь».
Акрамя таго, прыпынена дзеянне падпункта 1.3.1 пункта 1 Дэкрэта №6 ад 7 мая 2012 года, якім давалася права камерцыйным арганізацыям, размешчаным у сельскай мясцовасці, рэалізоўваць на экспарт сухое абястлушчанае малако і масла без біржавых таргоў на Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.10.2025 - 09:11
Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Залаты шлягер – 2025» набірае моц і пашырае кола адданых паклоннікаў
28.10.2025 - 09:43
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда
21.10.2025 - 13:44
Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект па пытаннях нарматворчай дзейнасці
13.10.2025 - 12:47