Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
«На працягу многіх гадоў Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё айчыннай сістэмы адукацыі, з'яўляецеся сапраўдным народным настаўнікам Беларусі. Ваш жыццёвы шлях - прыклад прафесійнай біяграфіі педагога. Паклаўшы ў аснову сваёй працы бескарыслівае служэнне Радзіме, Вы зрабілі ўсё, каб школа стала храмам адукацыі і навукі, цэнтрам, дзе выхоўваюць будучых патрыётаў роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай і надалей Ваша невычэрпная творчая энергія, жаданне дзяліцца з моладдзю сваімі ведамі і мудрасцю будуць садзейнічаць павышэнню якасці і прэстыжу нацыянальнай школы».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валерыю Барашкаву моцнага здароўя, натхнення і дабрабыту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:43
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда
21.10.2025 - 13:44
Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект па пытаннях нарматворчай дзейнасці
13.10.2025 - 12:47
04.10.2025 - 13:19