RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021» у Магілёве

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021» у Магілёве з галоўным святам хлебаробаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Спакон веку чалавек, заняты нялёгкай сялянскай працай, карыстаўся ў грамадстве вялікай павагай. І сёння менавіта ад вас, працаўнікоў зямлі, залежыць харчовая бяспека Беларусі», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні аграрыям Магілёўскай вобласці.

Беларускі лідар адзначыў, што вяскоўцы магілёўскага рэгіёна ў складаных кліматычных умовах вырасцілі і прыбралі нядрэнны ўраджай збожжавых, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, а зараз актыўна рыхтуюцца да наступнага сельскагаспадарчага года.

«Перакананы, бесперапыннае павышэнне працоўнай дысцыпліны, дакладнае прытрымліванне тэхналагічнага працэсу, гаспадарскі падыход да кожнага поля або фермы дапамогуць вам палепшыць паказчыкі па ўсіх напрамках дзейнасці», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў аграрыям Магілёўскай вобласці стабільна высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор’я, прафесійных поспехаў і вялікага асабістага шчасця.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая