RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка пра Форум рэгіёнаў: няма іншай пляцоўкі, дзе наша супрацоўніцтва развівалася б так паспяхова

Сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што традыцыйныя сустрэчы, якія праходзяць пад патранатам верхніх палат парламентаў, сталі найважнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы:

– Беларусь падтрымлівае цесныя кантакты больш чым з 70 рэгіёнамі Расіі – ад Смаленска да Сахаліна. Кожны год Мінск прымае не менш за дзясятак дэлегацый, якія ўзначальваюць кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў. Гэтыя факты і сама практыка працы форумаў рэгіёнаў пацвярджаюць, што на еўразійскай прасторы няма іншай маштабнай інтэграцыйнай пляцоўкі, дзе беларуска-расійскае супрацоўніцтва развівалася б так паспяхова.

Паводле слоў беларускага лідара, галоўная адметная рыса такіх сустрэч–змястоўны, зацікаўлены, адкрыты і вельмі карысны дыялог сяброў, партнёраў, прадстаўнікоў брацкіх народаў. А плён шматгадовай сумеснай працы цалкам рэальны і выражаецца канкрэтнымі лічбамі:

– За сем гадоў падпісана больш за 370 пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў амаль на тры мільярды долараў. Прычым асабліва адзначу, што больш за чвэрць гэтай сумы – вынік леташніх дзелавых сустрэч (у Санкт-Пецярбургу. – Заўв. рэд).Такая дынаміка выклікае аптымізм. Чакаецца, што VIII Форум дадасць да іх прыкладна восемсот мільёнаў.

З асаблівым гонарам Аляксандр Лукашэнка паведаміў расійскаму калегу і ўдзельнікам форуму аб увядзенні ў прамысловую эксплуатацыю першага блока Беларускай АЭС, якое адбылося літаральна на днях. Праз год запрацуе другі. Прычым Расія не проста адгукнулася на просьбу пабудаваць станцыю, але падтрымала прапанову беларускага лідара падключыць да будаўніцтва нашых будаўнікоў, каб беларусы навучыліся рабіць такую працу. І Прэзідэнт зноў пацвердзіў гатоўнасць сумесна рэалізаваць такія праекты за межамі нашых краін:

– Безумоўна, гэта самы грандыёзны і паспяховы беларуска-расійскі праект апошніх дзесяцігоддзяў. Гэта яркае сведчанне таго, што ў беларусаў і расіян ёсць усе магчымасці і далей пашыраць эканамічныя, культурныя і проста сяброўскія сувязі.

Лукашэнка адзначае рост напружанасці на міжнароднай арэне

Лукашэнка: мы не проста вытрымаем атакі, а выкарыстаем гэты момант

Лукашэнка заклікае да распрацоўкі доўгатэрміновай стратэгіі інтэграцыі Саюзнай дзяржавы

Лукашэнка: ключавая задача – павышэнне глабальнай канкурэнтаздольнасці нашых краіну

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая