Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы заявіў, што для яго важна ведаць праблемныя пытанні, на якія звяртаюць увагу людзі ў час збору подпісаў.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адзін з самых важных аспектаў у час збору подпісаў - гэта ўзаемадзеянне членаў ініцыятыўнай групы з людзьмі. «Я б вас вельмі прасіў, каб у вас былі сканцэнтраваны ўсе тыя даныя (якія агучваюць грамадзяне ў час збору подпісаў. - Заўвага БЕЛТА), і вы мяне праінфармавалі, каб я ведаў, аб чым людзі гавораць, на што трэба звяртаць увагу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта добры сацыялагічны зрэз. Лепшага не бывае. Толькі сумленна мне напішыце, што добрага людзі сказалі, - двума радкамі - і ўсё астатняе, што патрабуюць людзі і што дрэннага, з іх пункту гледжання. Гэта вельмі важна».
«Праблемы, якія трывожаць людзей, для мяне вельмі важныя. І мы будзем, зразумела, у гэтым напрамку працаваць і выпраўляць тыя недахопы, якія людзі заўважаюць», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.05.2025 - 11:28
21.05.2025 - 17:59
Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі ўказам Прэзідэнта
20.05.2025 - 09:18
У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змены
13.05.2025 - 09:05
09.05.2025 - 08:14
06.05.2025 - 09:35
Указам Прэзідэнта дапоўнены віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі