Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня праінспектаваў эксперыментальныя палі на малой радзіме.
Аб намеры наведаць тыя самыя прэзідэнцкія эксперыментальныя палі кіраўнік дзяржавы расказаў напярэдадні ў час наведвання рабатызаванага малочнатаварнага комплексу «Паўлінка» ў Аршанскім раёне.
На прэзідэнцкіх эксперыментальных палях расце мноства культур: канюшына, розныя сарты пшаніцы, соя, лубін, кармавы гарох, яравы ячмень, трыцікале, сланечнікі - прычым гэта галоўны на сёння эксперымент.
«Так, паспяванне нядрэннае», - ацаніў стан культур Аляксандр Лукашэнка.
Прычым каля дарогі, заўважыў кіраўнік дзяржавы, землі менш урадлівыя па зразумелых прычынах і пасевы тут адпаведныя. А вось у глыбіні поля ўраджай будзе куды лепшы.
«Хімію тут нельга прымяняць, таму што мы загубім канюшыну», - растлумачыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у будучым годзе гэтай расліне тут удзеляць больш увагі.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некалі на гэтых палях эксперыментавалі з рапсам і азімым ячменем. Вынікі дазволілі на практыцы пераканацца ў карысці і эфектыўнасці, у тым ліку фінансавай, апрацоўкі гэтых культур.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 10:59
13.08.2025 - 09:14
У Магілёўскай вобласці ўборку асноўнай масы збожжавых плануюць завяршыць да 20 жніўня
08.08.2025 - 18:04
07.08.2025 - 16:06
06.08.2025 - 19:09