Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі, а намеснікам кіраўніка Адміністрацыі - Вольгі Чупрыс.
Тыя, хто працаваў раней на гэтых пасадах, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валерый Міцкевіч выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
Цяпер генерал-маёр Ігар Сергяенка - першы намеснік старшыні КДБ Беларусі, а доктар юрыдычных навук, прафесар Вольга Чупрыс працуе ў БДУ на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце Міхаіла Русага, Анатоля Ісачанку і Сяргея Рачкова.
"Што датычыцца Адміністрацыі Прэзідэнта, то, Ігар Пятровіч, я спыніўся на вашай кандыдатуры. Шмат было абмеркаванняў, размоў. Што мяне схіліла больш за ўсё - ваша работа ў камітэце дзяржбяспекі была звязана з праблемамі, якімі прыярытэтна займаецца Адміністрацыя. Гэта кадры, іх чыстата, палітычныя, сацыяльна-палітычныя пытанні. Вы вельмі добра гэтым валодаеце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Адміністрацыя - гэта палітычны штаб Прэзідэнта, фактычна яго твар. "Я доўга вагаўся, перабіраючы розныя прапановы. Думаю, для вас гэта будзе работа падыходзячая. З Вакульчыкам (старшыня КДБ Валерый Вакульчык. - Заўвага БЕЛТА) я гаварыў, папярэджваў яго, што яму давядзецца з кіраўніком Адміністрацыі супрацоўнічаць цесна. Ну, і Наталля Іванаўна (Качанава) ад гэтай работы не адыходзіць. Нават калі вы карыфеем станеце, яна ўсё роўна павінна быць побач з вамі, падказваць. У яе вялікі вопыт. У Адміністрацыі вельмі цяжкая работа, а кіраўніком Адміністрацыі - гэта гарачая скавародка", - адзначыў беларускі лідар.
"Вы патрыёт, адданы справе чалавек, вопытны. Трэба нам папрацаваць так усім, каб новае пакаленне прыйшло і змагло прадоўжыць работу, якую мы пачалі, змагло захаваць краіну. Цяпер трэба зберагчы краіну", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.04.2025 - 14:30
07.04.2025 - 15:47
04.04.2025 - 20:00
03.04.2025 - 19:40
02.04.2025 - 12:40