Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Цырымонія адбылася 7 траўня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.

Аддаючы даніну павагі баявому і працоўнаму подзвігу суайчыннікаў у гады вайны, кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» беларускія населеныя пункты, якія найбольш самааддана праявілі сябе ў барацьбе з ворагам.
Узнагароды ўдастоены гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея. Прэзідэнт уручыў адпаведныя ганаровыя граматы прадстаўнікам кіраўніцтва гэтых населеных пунктаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзнагароджання вымпелам дастойны ўсе гарады і вёскі краіны. І таму адабраць найлепшых, асаблівых было вельмі складана. «Бо ў кожным населеным пункце, на кожным кавалку беларускай зямлі фашысты сутыкаліся з жорсткім супрацівам. Усюды зямля проста палала пад ботам акупантаў», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў ветэранам і ўсім, хто аднаўляў краіну, а таксама прадстаўнікам старэйшага пакалення - усім суайчыннікам свету, дабра, дабрабыту і шчаслівага жыцця пад небам толькі свабоднай Беларусі. «Я сардэчна віншую ўсіх з надыходзячым вялікім святам. З Днём Перамогі, шаноўныя сябры! - сказаў у завяршэнне кіраўнік дзяржавы. - Жывіце спакойна, гадуйце дзяцей. Няхай кожны робіць сваю справу. Нам ад гэтага часу нікуды не ўцячы. Таму што час абраў нас».

Усяго ў Беларусі вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджаны 36 населеных пунктаў: 27 у адпаведнасці з указам ад 6 кастрычніка 2004 года (у 60-ю гадавіну вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), калі і была заснавана ўзнагарода і дзевяць - па ўказе ад 2 лютага 2024 года, прынятаму ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і святкаваннем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай арміі. і падпольшчыкаў, учыненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.11.2025 - 09:20
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год
11.11.2025 - 10:25
Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
04.11.2025 - 10:19
Усяліцца ў арэнднае жыллё можна будзе на парадак хутчэй - Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ
29.10.2025 - 09:11
Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Залаты шлягер – 2025» набірае моц і пашырае кола адданых паклоннікаў
28.10.2025 - 09:43
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда