Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 49, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На фінансаванне аб'ектаў, уключаных у праграму, у гэтым годзе прадугледжана Br2 млрд 207 млн. З іх больш за 80 працэнтаў - на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека» і іншых.
Дзяржаўныя капітальныя ўкладанні і сродкі фонду нацыянальнага развіцця размеркаваны на сацыяльныя аб'екты, уключаючы аб'екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза, арэнднае жыллё, у тым ліку для спецыялістаў найбольш запатрабаваных пасад і прафесій.
За кошт сродкаў праграмы ў 2025 годзе ў тым ліку будуць будавацца і рэканструявацца:
аўтамабільныя дарогі М10 (Гомель - Кобрын), МЗ (Мінск - Віцебск), Р46 (Лепель - Полацк), Р53 (Слабада - Навасады);
масты цераз раку Прыпяць (у Мазыры) і цераз раку Сож (на аўтадарозе Р30 Гомель - Ветка - Чэрыкаў);
тэхнапаркі ў Брэсце, Пінску, Баранавічах, індустрыяльны парк у Гродне;
бальніца ў Паставах, абласны анкалагічны дыспансер у Гродне, новыя карпусы абласной бальніцы ў Брэсце і РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыне;
школа ў Астраўцы, лабараторны і вучэбны карпусы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спартыўны комплекс БФСТ «Дынама»;
комплекс будынкаў Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, храм Аляксандра Неўскага на мемарыяльных ваенных могілках у Мінску.
Усяго ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў 2025 годзе прадугледжваецца фінансаванне 82 аб'ектаў, з іх 40 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 13:15
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
18.02.2025 - 08:58
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
13.02.2025 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
13.02.2025 - 09:24
05.02.2025 - 08:40