RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Рахманаў сустрэўся з курсантамі і супрацоўнікамі Магілёўскага інстытута МУС

Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Рахманаў сустрэўся з курсантамі і супрацоўнікамі Магілёўскага інстытута МУС.
 
Размова ў тым ліку ішла аб асноўных аспектах развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі ў свеце і вакол нашай краіны, паказчыках стану нацыянальнай эканомікі, мерах процідзеяння фейкам і дыпфейкам у інфармацыйнай прасторы.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала праектная рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі.
 
- Гэта ўнікальны дакумент, дзе дакладна прапісана: якія нашы нацыянальныя інтарэсы, што і як мы абараняем ад таго, што выклікае ў тых ці іншых сферах нацыянальнай бяспекі рызыкі, выклікі і пагрозы для нашай краіны. Прапісаны органы і сістэма дзеянняў, накіраваных на тое, каб сітуацыя ў рэспубліцы штосекундна аналізавалася, - сказаў Аляксандр Рахманаў.

Паводле яго слоў, праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі адрозніваецца ад папярэдняй рэдакцыі больш як на 70 працэнтаў, а яе палажэнні ўжо ўлічаны ў многіх заканадаўчых актах.
 
- Мір і парадак - наша асноўная мэта. У нас цудоўная краіна, ёсць усе магчымасці для развіцця, шчаслівага жыцця дзяцей, - падвёў вынікі сустрэчы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі.

 institutemvd.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая