Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін падчас першай нарады «Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы. Фарміраванне комплекснага “праекта будучага», “Дакладнае земляробства”». Сёння ў Горках на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі сабраліся прадстаўнікі ўрада і парламента, іншых дзяржаўных органаў, міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, сувязі і інфарматызацыі, навукоўцы, практыкі. Удзельнікі семінара абмяркоўваюць дзеючыя праекты ў сферы лічбавых тэхналогій, а таксама выпрацоўваюць стратэгію, па якой у краіне варта развіваць дакладнае земляробства.
– Дакладнае земляробства, у тым ліку лічбавізацыя сельскай гаспадаркі не толькі важныя – неабходныя. І ў найбліжэйшы час мы без гэтага не абыдземся. Сёння шмат хто гаворыць пра лічбавізацыю, але не ўсе да канца разумеюць яе сутнасць. Канцэптуальна гэта працэс, закліканы ў разы павялічыць эфектыўнасць працы той ці іншай галіны. Таму дакладнае земляробства – адзін з найважнейшых сегментаў лічбавізацыі. Пералічу толькі некаторыя з плюсаў: гэта эканомія паліва падчас апрацоўкі глебы, унясенне той колькасці угнаенняў, якая трэба, падбор культур і гэтак далей. Усё гэта спрыяе павышэнню эфектыўнасці і атрыманню больш якаснага і большага аб’ёму ўраджаю, – адзначыў Аляксандр Субоцін.
Намеснік прэм’ер-міністра дадаў, што лічбавізацыя ў сельскай гаспадарцы не толькі ў працэсе абмеркавання, а ўжо ў стадыі рэалізацыі некаторых праектаў. Да прыкладу, асобныя гаспадаркі пачынаюць выкарыстоўваць беспілотнікі для ўнясення ўгнаенняў, ацэнкі глебы, інтэнсіўна ацэньваюцца і аблічбоўваюцца палі, пішуцца праграмы, як больш аптымальна працаваць на гэтых палях.
Пляцоўкай для вялікай нарады БДСГА стала не выпадкова. Сельгасакадэмія – найстарэйшая ВНУ з велізарнай гісторыяй і традыцыямі. Таму тут ёсць амаль увесь спектр прафесій для сельскай гаспадаркі.
– Менавіта тут варта пачынаць працэс падрыхтоўкі кадраў. Я спадзяюся, БДСГА стане не толькі сельскагаспадарчым і адукацыйным цэнтрам, але яшчэ і цэнтрам лічбавізацыі і дакладнага земляробства, а таксама мадэратарам гэтых ідэй на ўсю краіну, – сказаў на заканчэнне Аляксандр Субоцін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11