Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў сёння падчас пазачарговага пасяджэння сесіі Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў новага кіраўніка раёна Аляксея Шарая.
Кандыдатура Аляксея Шарая на пасаду кіраўніка раёна была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 27 сакавіка.
Анатоль Ісачанка ахарактарызаваў Аляксея Шарая як прафесіянала сваёй справы, адказнага і добрасумленнага кіраўніка, які мае неабходны досвед працы ў органах дзяржкіравання.
Аляксей Сцяпанавіч 1975 года нараджэння, ураджэнец Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 2001 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, а ў 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1996 годзе апрацоўшчыкам тэхнічнай маёмасці і рамонтнага фонду 2 разраду вайсковай часці 42695 г. Магілёва.
З 2010 па 2020 год працаваў у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце, дзе прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі да намесніка начальніка гэтага аддзела. У 2020 годзе быў прызначаны на пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, дзе адказваў за добраўпарадкаванне і працу ЖКГ.
Губернатар адзначыў, што на ўсіх участках працы Аляксей Сцяпанавіч зарэкамендаваў сябе высокакваліфікаваным, граматным кіраўніком і ўмелым арганізатарам.
- Патрабавальны да сябе і падначаленым, - падкрэсліў Анатоль Міхайлавіч. - Умее ўзяць на сябе адказнасць, адстойваць свае погляды, працаваць у абстаноўцы, якая патрабуе праявы ініцыятывы. Здольны аператыўна аналізаваць узнікаючыя праблемныя сітуацыі і прымаць аптымальныя рашэнні. З улікам таго, што Аляксей Сцяпанавіч мае неабходны досвед працы ў сферы дзяржаўнага кіравання, мяркую, што яго прызначэнне на пасаду старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта будзе спрыяць дынамічнаму развіццю рэгіёна, - падкрэсліў губернатар.
Кіраўнік Прыдняпроўскага краю пажадаў Аляксею Шараю поспехаў на кіруючай пасадзе на карысць Крычаўскага раёна і яго жыхароў, а таксама падзякаваў за добрасумленную працу Андрэю Седукову, які да гэтага часу ўзначальваў раён.
Старшыні Крычаўскага райвыканкама разам з актывам раёна неабходна вырашаць напружаныя задачы па далейшаму развіццю рэгіёна, умацаванню яго эканамічнага патэнцыялу, развіццю ўсіх галін народнай гаспадаркі.
- Перад намі стаіць шмат задач, складаных, але вырашаемых, - падкрэсліў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады. - Трэба ў найкароткія тэрміны завяршыць вясновыя палявыя працы, падрыхтаваць горад і годна правесці абласное свята «Дажынкі». Максімальна выканаць прагнозныя паказчыкі па выніках працы за год.
Аляксей Шарай нацэліў усіх на камандную сістэмную працу. Галоўнае, каб Крычаў стаў яшчэ больш утульным і камфортным месцам для жыцця гараджан.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў
13.03.2025 - 10:59
Аляксандр Гарошкін правёў прыём грамадзян у Дрыбінскім раёне