Амаль 2 тысячы 400 дэлегатаў будзе ўдзельнічаць ва Усебеларускім народным сходзе.
Кадры на відэа зробленыя ў Палацы Рэспублікі, дзе і пройдзе народнае веча. Як відаць, усё гатова да сустрэчы. Тут будзе працаваць і выязная студыя Агенцтва тэленавін. Прамыя ўключэнні і цікавыя госці чакаюць гледачоў заўтра. Не прапусціце.
А вось і асноўныя лічбы па народным форуме. Без уліку запрошаных –усяго амаль 2 тысячы 400 дэлегатаў будуць удзельнічаць у сходзе. З іх звыш 36 % – прадстаўніцы прыгожага полу. Гэтым разам нямала і маладых удзельнікаў –тым, каму няма і 30 –такіх больш за 6 %. Самы ж «масавы» узрост – ад 41 да 50 – 858 чалавек.
Усебеларускі народны сход –гэта добры зрэз грамадства
Пра гэта кажуць і прафесіі удзельнікаў. 30% – работнікі прамысловасці, будаўніцтва і транспарту, шматлікае прадстаўніцтва работнікаў сацыяльна-культурнай, сферы паслуг і СМІ. Яшчэ будуць дэлегаты ад АПК, сілавы блок, дзяржкіраванне, пенсіянеры, а таксама студэнты ВНУ і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 12:24
Аляксандр Лукашэнка аб захоўванні і рэалізацыі бульбы: трэба максімальна падключаць гандлёвыя сеткі
26.08.2025 - 16:28
Фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» збярэ ў Магілёве каля тысячы ўдзельнікаў
22.08.2025 - 18:16