RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: бяспека людзей - самае галоўнае

Пасяджэнне аблвыканкама аб ходзе выканання ў 2024 годзе на тэрыторыі Магілёўскай вобласці патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ім  прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, а таксама намеснікі старшыні аблвыканкама, члены выканкама, старшыні і намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Магілёва , прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.

У Магілёўскай вобласці прымаюцца канкрэтныя арганізацыйна-практычныя меры па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1. На планавай аснове рэалізуюцца арганізацыйныя і практычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва рэгіёна. Адпрацавана сістэма інфармавання і навучання па пытаннях папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей, дзеянняў у выпадку ўзнікнення іншых надзвычайных сітуацый. Прымаюцца меры па аказанні дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, рамонце печаў і электраправодак. Устаноўлены кантроль за забеспячэннем пажарнай бяспекі суб'ектамі гаспадарання. Арганізаваны работы па абсталяванні сістэмамі пажарнай аўтаматыкі аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Як адзначыў Анатоль Ісачанка, сістэмная работа дзяржаўных органаў усіх узроўняў у арганізацыі грамадзян па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны садзейнічае зніжэнню гібелі і траўматызму людзей: «Знізілася на 12,7% колькасць грамадзян, траўміраваных на вытворчасці, на 13,7% - злачынстваў, якія ўчыняюцца ў грамадскіх месцах, на 8% - колькасць загінуўшых на пажарах, на 9,5% - загінуўшых на вадзе.

Разам з тым, існуючыя праблемы па забеспячэнні бяспекі і дысцыпліны поўнасцю не вырашаны. Людзі, нажаль, працягваюць гінуць. Ускладнілася дарожна-транспартная абстаноўка: практычна на трэць павялічылася колькасць загінуўшых у ДТЗ, на 24 працэнты - колькасць пацярпелых, самае сумнае пры гэтым, што сярод пацярпелых расце колькасць дзяцей. У вобласці адзначаецца рост колькасці пажараў, а ў структуры грамадскай злачыннасці працягвае павялічвацца доля кіберзлачынстваў. Захоўваецца высокая ўдзельная вага злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення».

Кіраўнік рэгіёну падкрэсліў, што дзейнасць па забеспячэнні грамадскай бяспекі і ўмацаванні дысцыпліны патрабуе далейшага ўдасканалення: «Сёння нам неабходна прыняцце дадатковых мер па стабілізацыі з пажарамі і дарожным траўматызмам, а таксама правядзенне далейшай мэтанакіраванай працы па падтрыманні станоўчай дынамікі па ўсіх напрамках рэалізацыі і патрабаванняў Дырэктывы №1».

Анатоль Ісачанка нагадаў аб недапушчальнасці фармальнага падыходу ў рабоце. І даручыў узмацніць работу па ўсіх напрамках, перагледзець якасны склад камісій, павысіць кантроль за прымаемымі рашэннямі. Таксама ён запатрабаваў актывізаваць работу ў частцы дарожнай бяспекі і прафілактыкі кіберзлачынстваў, трымаць на пастаянным кантролі пытанне папярэджання вытворчага траўматызму. «Нельга сказаць, што вынікаў працы няма. Аднак лічбы гавораць аб тым, што ёсць праблематыка. І неабходна прымаць дадатковыя меры. У тым ліку, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць інфармаванню насельніцтва праз сродкі масавай інфармацыі. Бяспека людзей - самае галоўнае», - сказаў на заканчэнне ён.

Па выніках пасяджэння, з улікам унесеных дапрацовак і прапаноў, быў прыняты план мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці палажэнняў Дырэктывы №1 на 2025 год.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая