RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка правёў інфармацыйныя сустрэчы з актывамі Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў інфармацыйныя сустрэчы па тэматыцы вынесенага на ўсенароднае абмеркаванне праекта абнаўляемай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з актывамі Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. У іх прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Ігар Марзалюк і член Цэнтральнай выбарчай камісіі, старшыня праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук.

На Магілёўшчыне, як адзначыў губернатар, сёння вядзецца актыўны дыялог з грамадскасцю па канстытуцыйных пераўтварэннях. Вылучаюцца розныя прапановы па змяненні і дапаўненні артыкулаў Асноўнага закона краіны.

Прагучалі яны і на гэтых сустрэчах з кіраўніком вобласці. Адносіліся ж у асноўным да палажэнняў аб новым вышэйшым органе ўлады Рэспублікі – Усебеларускім народным сходзе, выбарчым праве, патрыятычным выхаванні насельніцтва і захаванні гістарычнай памяці беларускага народа.

Падкрэслівалася неабходнасць сумеснага з насельніцтвам вырашэння пытанняў па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, асновай якога павінна стаць рэфармаваная беларуская Канстытуцыя. Яна стане закладам таго, што грамадзяне Беларусі і ў далейшым будуць упэўненыя ў сваім заўтрашнім дні.

Менавіта гэта ўпэўненасць, стабільнасць жыцця, як адзначалася на сустрэчах з актывамі Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў, і кансалідуюць усё беларускае грамадства ў яго накіраванасці да новых вынікаў дзейнасці. Што і прадвызначала, і прадвызначае выбар беларусаў на карысць стабільнасці грамадскіх адносін і развіцця суверэннай рэспублікі.

Несумненна, тут і агульная згода яе грамадзян. Яго стрыжневыя пачаткі – любоў да Радзімы, праца на карысць краіны і абарона яе інтарэсаў.

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая