RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка прыняў удзел у адкрыцці бізнес-форуму ў Кітаі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел у адкрыцці бізнес-форуму «Цяньцзінь - вароты ў Кітай». Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках Тыдня Магілёўскай вобласці ў горадзе Цяньцзінь. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Юрый Сянько і намеснік мэра горада Цяньцзінь Ян Бін, прадстаўнікі бізнес-дэлегацыі Прыдняпроўскага краю і дзелавых колаў Кітая.

«Высокі ўзровень усебаковага супрацоўніцтва, дасягнуты кіраўнікамі нашых дзяржаў, вызначае для нас шырокія гарызонты супрацоўніцтва на многія гады ў будучыню», - звярнуўся да ўдзельнікаў бізнес-форуму Анатоль Ісачэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў сувязі з геапалітычнымі працэсамі, якія адбываюцца зараз у свеце, ідзе пераарыентацыя таварных патокаў. У сувязі з бяздумным сыходам шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх кампаній - на вялізным рынку Расіі і Беларусі з'явілася патрэбнасць у вялікай колькасці тавараў, пачынаючы ад сыравіны і заканчваючы абсталяваннем і камплектуючымі вырабамі.

Менавіта таму, у рамках візіту мы падрыхтавалі шэраг камерцыйных праектаў, якія хочам прапанаваць для рэалізацыі кампаніям з Цяньцзіня. Тут сабраліся першыя асобы нашых прадпрыемстваў, якія вырабляюць малочную, мясную і рыбную прадукцыю, беларускія прысмакі і алкаголь, тавары з драўніны і найбуйнейшы вытворца тэкстыльнай прадукцыі, рэгіянальныя гандлёвыя сеткі», - рэзюмаваў ён.

Таксама ў гэты дзень пачала работу выстава-дэгустацыя прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці.

Юлія Таранава, фота Анастасіі Камковай 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая