RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: рашэнні павінны прымацца з улікам таго, што трэба людзям

Рашэнні павінны прымацца ў першую чаргу з улікам таго, што трэба людзям. Такое меркаванне выказаў губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка ў эфіры тэлеканала АНТ.

«Працуючы ў выканаўчай уладзе і прыйшоўшы ў заканадаўчую, на многія рэчы глядзіш па-іншаму. Пры распрацоўцы тых ці іншых законапраектаў ужо карыстаешся тым, што было напрацавана і што трэба там на месцах. Напрыклад, узяць невялікае паселішча на 20–30 дамоў і зрабіць там калодзеж. Для Мінска гэта не падзея, а для гэтай вёскі – вялікі плюс. Правялі 30 м водаправода, зноў жа ў маштабах краіны – гэта ні пра што, а для людзей гэта вялікая карысць. Проста на такіх прыкладах я хачу паказаць, што рашэнні павінны прымацца, у першую чаргу з улікам таго, што трэба людзям», – лічыць старшыня аблвыканкама.

Магілёўская вобласць не займае лідзіруючых пазіцый сярод абласцей, але за апошні час істотна дадала. «Трэба аддаць належнае былому губернатару, ён нямала зрабіў для вобласці, асабліва ў сацыяльнай сферы. А любое новае прызначэнне прадугледжвае паступальны рух наперад. Вядома, я на гэта настроены і накіраваны, але трэба дакладна разумець, што гэта можна зрабіць толькі сумеснымі намаганнямі», – адзначыў Анатоль Ісачанка.

Гаворачы аб развіцці вобласці, губернатар лічыць, што да гэтага пытання трэба падыходзіць комплексна і акуратна. «Асноўныя кропкі для далейшага развіцця тычацца паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. І тыя прэферэнцыі, якія дадзены ўказам кіраўніка дзяржавы для яго развіцця, – гэта добры карт-бланш для інвестараў. Мы стараемся знайсці кропкі росту менавіта для гэтага рэгіёна, магчыма, гэта будзе дрэваапрацоўка, або прамысловасць, або сельская гаспадарка. Напрацоўкі ўжо ёсць, але трэба акуратна з імі папрацаваць, для таго каб гэта было выгадна і дзяржаве, і інвестару», – падзяліўся планамі Анатоль Ісачанка.

Тэкс БЕЛТА, відэа АНТ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая