RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка ўручыў ключы ад энерганасычанай тэхнікі шасці гаспадаркам рэгіёну

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка перадаў ключы ад сельскагаспадарчай тэхнікі маладым кіраўнікам шасці гаспадарак Магілёўскай вобласці. Урачыстае мерапрыемства адбылося сёння на базе ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс». У ім таксама прынялі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Круглянскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі, старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Кажамякін, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўшчыны, а таксама механізатары.

Выступаючы перад прысутнымі, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што сельская гаспадарка - гэта стабільнасць нашай эканомікі, стабільнасць нашай краіны. І ад вынікаў яго працы залежыць, ці будуць запоўненыя паліцы ў нашых крамах такой разнастайнасцю прадукцыі, якую мы назіраем зараз.

«Сёння мы вырашылі падтрымаць маладых кіраўнікоў гаспадарак Магілёўшчыны. Мы бачым складанасць працы, разумеем, што такое тэхналогія і што для яе захавання неабходна энергаўзброенасць і энергаабсталяванасць, - адзначыў ён. - Падтрымка маладых заўсёды важная, незалежна ад таго, дзе малады чалавек працуе. Сёння мы аказалі дапамогу тым кіраўнікам, якія прыйшлі на вельмі няпросты ўчастак працы. І гэта нават не столькі матэрыяльная падтрымка, колькі маральная. Яны павінны разумець, што мы клапоцімся, назіраем, як яны працуюць, стараемся па меры магчымасці ім дапамагаць. Канешне, гэта добра для людзей. Яны бачаць клопат дзяржавы, адчуваюць, што мы не проста пытаемся, але і дапамагаем па ўсіх напрамках. Гэта добры пачын, я думаю, на Магілёўшчыне мы яго працягнем».

Рашэнне аказаць такое садзейнічанне, паводле слоў губернатара, прынята за кошт зэканомленых па некаторых напрамках сродкаў. І гэты рэсурс было вызначана накіраваць на сельскую гаспадарку, каб падтрымаць маладых кіраўнікоў.

«Мы заўсёды гаворым пра тое, што трэба працаваць тэхналагічна па ўсіх напрамках. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы анансаваў наступны год - Годам якасці. А для таго, каб якасна працаваць, патрэбен нейкі матэрыяльны рэсурс, - акрэсліў Анатоль Ісачэнка. - Улічваючы спецыфіку Магілёўшчыны, я кажу пра сельскую гаспадарку, мы павінны рабіць усё крыху хутчэй, чым іншыя рэгіёны ў сілу асаблівасцяў клімату. Павінны быць па абсталяванасці лепш, але пакуль у гэтым пытанні мы адстаем. Мы гэтую праблему бачым, таму і пачынаем пераабсталяванне нашага машынна-трактарнага парка, і не толькі. Так, рэсурсу на гэтым этапе недастаткова, але мы стараемся, у тым ліку і за кошт эканоміі, прымаць такія кропкавыя рашэнні. Дзякуй ураду і Прэзідэнту, што дапамаглі рэгіёну камбайнамі - гэта істотная падтрымка. Таксама мы набылі частку кормаўборачнай тэхнікі, сёння перадалі маладым кіраўнікам трактары. Далей у планах - набыццё культыватараў, іншых механізмаў. Пакуль кіруемся тым, што ёсьць. Пры гэтым трэба разумець і тое, што тэхніка сама працаваць не зможа - без механізатара і без дакладнай арганізацыі працы. Неабходныя якасць і тэхналогіі».

Анатоль Ісачанка падзякаваў аграрыям за працу і ўручыў ключы ад энерганасычаных трактароў «Беларусь 3522». Новая тэхніка адправілася ў ААТ «Прывольны агра» (кіраўнік Міхаіл Пліндаў), КСУП «Наша Радзіма» (кіраўнік Аляксандр Сас), ААТ «Друць-Агра» (кіраўнік Дзмітрый Любачкін), ААТ «Круглянская іскра» (кіраўнік Дзмітрый Міклашэўскі), КСУП «Някрасава-Агра» (кіраўнік Віталь Ласянкоў), ААТ «Камсенічы» (кіраўнік Валерый Лешчанка).

Адзін з трактароў сёння з'ехаў у камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Някрасава-Агра» Круглянскага раёна (кіраўнік Віталь Ласянкоў). Працаваць на новай тэхніцы будзе механізатар Андрэй Кірэеў: «Працую ў сельскай гаспадарцы ўжо 12 гадоў. Прыемна, што менавіта мне даверылі такое ганаровае права атрымаць новы трактар для працы. Пастаянна аром, прымаем удзел ва ўборачнай. З новай энерганасычанай тэхнікай, адназначна, працаваць будзе весялей. Такі трактар - вялікая справа ў гаспадарцы».

Словы падзякі Магілёўскаму аблвыканкаму і асабіста губернатару за сур'ёзную падтрымку гаспадарак выказаў Сяргей Ермаліцкі: «У гэтым годзе каля Br3,4 млн інвестыцый накіравана ў сельскую гаспадарку для набыцця тэхнікі. Сёння мы атрымалі значны падарунак - у такіх трактарах мы маем вострую патрэбу. Трактары такога класа вельмі запатрабаваны для важнай агратэхнічнай аперацыі - узворвання. Канешне, гэта адаб'ецца на хуткасці і тэрмінах выканання ўсіх агратэхнічных аперацый. Сёння новыя кіраўнікі атрымалі пэўны крэдыт даверу, канешне, яны разумеюць ступень адказнасці. Механізатары, якія селі сёння на новыя энерганасычаныя трактары - гэта высокакваліфікаваныя прафесіяналы, заслужаныя работнікі гэтых прадпрыемстваў. Я ўпэўнены, што з улікам выдзеленай нам тэхнікі, мы ў значнай ступені дададзім ў выніках сельскагаспадарчай вытворчасці».

Юлия Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая