RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: Усе галіны павінны развівацца раўнамерна

Так прызначаны на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адказаў на пытанне журналістаў аб прыярытэтах у новай працы. Ён адзначыў:

– Задачы заўсёды стаяць на першы погляд простыя, у той жа час глыбінныя і далёка ідучыя. Самае галоўнае – гэта працаваць. Актывізаваць працу Магілёўскай вобласці. Хоць яна на сёння нядрэнна працуе. Але кадравыя змены, ратацыя заўсёды ідуць.

Анатоль Ісачанка лічыць, што яму дапаможа тое, што ён добра ведае рэгіён:

– Я шмат гадоў адпрацаваў там, знаёмы з кадрамі, знаёмы з менталітэтам насельніцтва. Думаю, гэта будзе спрыяць маёй працы.

Да свайго новага прызначэння губернатар паставіўся як да абавязковага для выканання загаду:

– Я заўсёды лічыў і лічу, што дзяржаўная служба павінна быць падобнай да ваеннай службы. Тут ключавое слова менавіта служба. І калі ёсць прызначэнне, трэба не разважаць і ісці працаваць на дзяржаву.

Анатоль Ісачанка вядомы яшчэ і тым, што пра сваю працу актыўна інфармуе грамадскасць праз сацсеткі. Гэту практыку ён мае намер працягнуць:

– На мой погляд, у нас ёсць недахоп у тым, што мы шмат працуем, але мала пра гэта гаворым, мала паказваем. Рэальна ў краіне робіцца шмат чаго добрага. Трэба паказваць тое, што мы ўмеем рабіць, і тое, чаго мы дасягаем.

Разважаючы пра прыярытэты ў працы, губрнатар сказаў:

– Як чалавек ад зямлі, скажу так. Перш за ўсё чалавека трэба накарміць. Далей чалавек павінен атрымаць адукацыю. Не дай Бог захварэў, павінна быць сфера аховы здароўя. Усе галіны павінны развівацца раўнамерна.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая