«Сапраўды рады нашай сустрэчы. Выдатна, што ў нас у вобласці кіраўнікі рэгіёна сустракаюцца з маладымі спецыялістамі. Хаця яны павінны сустракацца не толькі з маладымі спецыялістамі, а ў цэлым з моладдзю. З тымі, хто павінен вызначыцца ў гэтым жыцці, і з тымі, хто ўжо вызначыўся, прыйшоў на працу, - прывітаў прысутных Анатоль Ісачанка. - Моладзь - гэта падмурак нашай дзяржавы. Ад таго, якімі вы выгадуеце, як будзеце ставіцца да сваёй малой радзімы, да Беларусі, залежыць і будучыня, і сучаснасць усіх нас разам. Як спрацуем, дык будзем жыць».
Маладыя людзі ахвотна задавалі пытанні кіраўніку рэгіёна, выступалі з рознымі ініцыятывамі. Яны цікавіліся, што важней для чалавека: сям'я ці кар'ера, пыталіся і пра тое, спецыялісты якой сферы зараз найбольш запатрабаваныя, а якія прафесіі будуць патрэбны праз 5-10 гадоў. Таксама гучалі пытанні аб далейшым эканамічным развіцці Магілёва і раёнаў вобласці, якім будзе Год якасці для Магілёўскай вобласці.
Акрамя гэтага, маладыя людзі цікавіліся і пытаннямі асабістага характару: ці цяжка быць губернатарам, як будуецца працоўны дзень кіраўніка рэгіёну і ці ёсць у яго выходныя. Пыталіся пра хобі і захапленні. Ніводнае з пытанняў Анатоль Ісачэнка не пакінуў без сваёй увагі.
Сярод удзельнікаў сустрэчы - маладая сям'я Марыі і Мікалая Борыс. Дзяўчына расказала пра тое, што яна сама родам са Светлагорска. «Я паступіла ў Віцебск у ветэрынарную акадэмію, там пазнаёмілася з будучым мужам. Нас размеркавалі разам у Цішоўку Магілёўскага раёна, дзе праходзілі практыку, - расказала яна. - Нам падалі хату, выдатна, што недалёка ад працы. Забяспечылі ўсім неабходным для жыцця і працы. А яшчэ мы ў чаканні папаўнення нашай сям'і - я зараз ужо ў дэкрэце».
Дзяўчына падзялілася, што ўдзел у такіх сустрэчах - вельмі цікавы досвед. «Перад пачаткам нам зладзілі экскурсію па музеі, мы паглядзелі карціны. А потым у нас з'явілася магчымасць не толькі пазнаёміцца з губернатарам, але і шчыра пагаварыць з ім. Выдатна, што ёсць магчымасць такога дыялогу, наўпрост прапанаваць ідэі і думкі, падзяліцца набалелым», - адзначыла яна.
Яшчэ адным удзельнікам адкрытага дыялогу стаў Антон Лунькоў, які працуе на ААТ «Магілёўхімвалакно». «Калі толькі прыйшоў на працу, па размеркаванні ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, быў майстрам, праз паўгода стаў старэйшым майстрам. Вельмі добрае мяне прынялі ў калектыве, выдатны настаўнік - мой начальнік цэха. Любая падтрымка, дапамога, калі нешта незразумела, заўсёды можна звярнуцца да любога. Калектыў добры, дружны і згуртаваны».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама дадаў, што такая практыка зносін з моладдзю будзе працягвацца. «І як бы банальна гэта не гучала, моладзь - гэта наша будучыня і наша сучаснасць. Гэта тое, чым мы сёньня жывем, з чым жывем і як будзем далей жыць. Гэта асновы нашай дзяржавы, гэта падмурак, а падмурак трэба ўмацоўваць», - падсумаваў ён.
БЕЛТА, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь