Толькі ў адзінстве мы можам тварыць, ствараць, думаць, гадаваць дзяцей і на трывалым падмурку будаваць будучыню нашай любімай Беларусі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

«Кожны год свята ў Александрыі прырастае сябрамі, навінамі і цікавымі пляцоўкамі. І мы бачым, наколькі гэтая добрая падзея радуе нашых людзей. Бо паглядзіце, якое людское мора тут, - адзначыў міністр культуры. - Гэта кажа аб тым, што мы адзіныя, дружныя і, самае галоўнае, накіраваныя ў будучыню. Мы ведаем сваю гісторыю і традыцыі і ўпэўнена ідзем наперад. Гэта вельмі важна».
Наперад наша краіна ідзе не адна. «Мы ідзем наперад з сябрамі, нашымі калегамі, з тымі, хто нас разумее. Мы сёння бачым, што «Купалле» прырастае новымі краінамі. Гэта ўжо міжнародны фармат, вельмі класны фармат, - падкрэсліў міністр культуры. - І я ўпэўнены, што 15-ты фестываль у чарговы раз прадэманструе, што толькі ў адзінстве мы можам тварыць, ствараць, думаць, гадаваць дзяцей і на трывалым падмурку будаваць будучыню нашай любімай Беларусі».
У Александрыі сабраны традыцыі, гісторыя. «Мы бачым, наколькі мы багатыя, і шануем гэтым. Бо любая нацыя, любы народ стаіць трывала на сваёй аснове. А ў нас аснова вельмі трывалая. Дзякуючы тым людзям, хто быў і працаваў да нас, ствараў нашыя карані, - падкрэсліў Анатоль Маркевіч. - І сёння мы разумеем, што ад будучага пакалення залежыць, наколькі дынамічна мы будзем развівацца ў будучыні. А наперадзе ў нас, я ўпэўнены, вельмі шмат задум і планаў, якія дзякуючы нашай стваральнай працы абавязкова ажыццявяцца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва