У час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных адкрыццю рэспубліканскай акцыі «Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024» першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч адзначыў важнасць гэтай падзеі для горада і яго жыхароў.
«Сёння хочацца сказаць вялікі дзякуй Магілёўскаму аблвыканкаму, Бялыніцкаму райвыканкаму за падтрымку культурных ініцыятываў. Вялікая падзяка Міністэрству культуры, якое спыніла свой выбар на Бялынічах. Паверце, гэты горад, гэтая зямля і гэтыя людзі заслугоўваюць такі высокі статус», - падкрэсліў ён.
Андрэй Кунцэвіч родам з Бялынічаў, жыў і працаваў тут. А таму такая падзея - асаблівая нагода для гонару. Ён падзяліўся, завошта любіць гэты бок. «А завошта любяць радзіму? За тое, што тут бацькоўскі дом, родныя дарожкі. За тое, што гэта любімы горад», - сказаў ён.
Як адзначыла старшыня Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстромская, прысваенне гораду такога статусу - вялікі поспех, а разам з тым - і вялікая адказнасць. «Наш край - самы лепшы, нашы людзі - самыя лепшыя. Яны бязмежна таленавітыя. У нас багатая гісторыя і культура», - падкрэсліла яна.
Старшыня райвыканкама таксама выказала ўпэўненасць, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы, якія будуць прымаць Бялынічы ўжо з новым статусам, будуць накіраваны на карысць роднай зямлі і развіццё сферы культуры. «Мы запланавалі мноства мерапрыемстваў. Наш горад стане пляцоўкай для арганізацыі міжнародных, рэспубліканскіх і міжрэгіянальных мерапрыемстваў і праектаў, - сказала яна. - Ужо ў сакавіку мы сустракаем удзельнікаў нацыянальнага адбору міжнароднага конкурсу «Славянскі базар у Віцебску». Мы ўпэўненыя, што будзе цікава. А таму запрашаем усіх у наш дзіўны край белых начэй і таленавітых людзей».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»