Анлайн-конкурс на самае лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка запусцілі ратавальнікі Магілёўскай вобласці. Творчае спаборніцтва праводзіцца ў межах акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы», паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У конкурсе могуць прыняць удзел грамадзяне, якія з’яўляюцца ўладальнікамі садовых, агародных, дачных і прысядзібных участкаў на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ў прыватным сектары гарадской забудовы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца ўладальнікамі аграсядзіб.
Удзельнікам неабходна прадставіць свой дызайн прыдамавой тэрыторыі ў стылі МНС. Пры стварэнні бяспечнага ўчастка рэкамендуецца ўсталяваць дэкаратыўныя элементы, кампазіцыі з каваных вырабаў для ландшафту, вырабы, створаныя сваімі рукамі, засцерагчы ўчастак кустамі або плотам. Можна абсталяваць свой арт-аб’ект, скульптуру малых формаў, дэкаратыўны элемент па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці.
Вітаецца, калі асобным абсталяваннем ўчастка можа стаць кветкавая кампазіцыя або клумба ў стылі МНС.
Участак можа быць аформлены як на сучасны лад, так і выкарыстаннем гістарычнай тэматыкі.
Конкурсныя работы (фота-, відэапрэзентацыі) прымаюцца да 25 ліпеня на электронную пошту bmoosp-mogilev@mail.ru. Таксама неабходна ўказаць назву працы, імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, кантактны тэлефон і e-mail.
З умовамі конкурсу можна азнаёміцца ў групе «МНС Магілёўскай вобласці» ў сацыяльнай сетцы УКантакце.
Творча-ландшафтавыя старанні пераможцаў будуць узнагароджаны па вартасці: каштоўнымі прызамі ад арганізатараў, «піярам» у сродках масавай інфармацыі, і самае галоўнае–жыццё стане больш бяспечным!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду