RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анлайн майстар-класы, навуковыя эксперыменты і прэзентацыя гарадскога праекта «КНІГА²». падрыхтавалі бібліятэкі Магілёва 15 мая

Дзень сям’і ва ўсім свеце адзначаюць 15 мая. Бібліятэкі Магілёва вырашылі далучыцца да святкавання і запрашаюць усіх на сямейны кніжны Insta-пікнік «Чытанне збліжае».

З 11.00 да 17.20 усіх карыстальнікаў сацсеткі Instagram чакае праграма з 13-ці прамых эфіраў.

У 11, 13 і 16 гадзін – гучныя інтэрактыўныя чытанні «#ЧасЧытацьСям’ёй». Удзельнікі пачуюць творы Успенскага (Instagram-акаўнт: det.biblioteka8), Катаева (detskaia_biblioteka3) , Лаўровай і Каўпаковай (d.bib4_mogilev). А таксама могуць паўдзельнічаць у апытаннях і віктарынах.

У бук-арт-майстэрні пройдзе майстар-клас па вырабе букета з цукерак і гафрыраванай паперы. Пачатак у 11.30 у Instagram-акаўнце db_pushkina70).

«Вар’яцкая лабараторыя» адкрыецца ў 12 гадзін: свет навукі праз цікавыя і бяспечныя эксперыменты (bibliotekakolasa).

Кансультацыю псіхолага атрымае той, хто стане ўдзельнікам брэйн-стромінга «Сямейнае жыццё ў эпоху Інтэрнэту». Пачатак у 12.30 (bibliot6).

Прамы эфір «Сям’я vs Тэатр» будзе прысвечаны тэатру ілюстраванага аповеду (фланелеграф) па творах Шамякіна. Пачатак у 14.00 (mgbf2).

Розыгрышы, бяспройгрышная латарэя – прамая трансляцыя ў 14.30 (lermontov4bibl).

Дайджэст кніг для ўсёй сям’і будзе прадстаўлены ў прамым эфіры ў 15.00 (chitalinka_db9).

У 15.30 адбудзецца прэзентацыя гарадскога праекта «КНІГА²». Вас чакае інтэрв’ю пра кнігі і не толькі з дырэктарам установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва» Вольгай Волкавай (Instagram-акаўнт public_libraries_mogilev).

Спецыяльнымі гасцямі прамога эфіру стануць самыя чытаючыя сем’і бібліятэкі – філіяла № 9 імя Я. Купалы ў 16.30 (9_izmerenie).

Завершыцца Insta-пікнік трансляцыяй, прысвечанай «Казкатэрапіі», дзе вядучыя псіхолагі, аўтары кніг па казкатэрапіі падзеляцца сваімі ведамі і дадуць карысныя рэкамендацыі (mdbf22).

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая