RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Апошні званок празвініць для 15,8 тыс. выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці

Апошні званок празвініць для 15,8 тыс. выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Лінейкі з нагоды апошніх званкоў пройдуць 29-30 мая ва ўсіх школах Магілёўскай вобласці. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны выпускнікамі 9-х класаў стане 9,5 тыс. чалавек, 11-х – 3 тыс. Гэта некалькі менш, чым у мінулым годзе.

У рэспубліканскім Апошнім званку, які адбудзецца 30-31 мая ў Оршы, прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці. Права прадстаўляць рэгіён на свяце атрымаюць таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, якія дамагліся добрых вынікаў у алімпіядах, конкурсах, фестывалях, спаборніцтвах рознага ўзроўню і інш.  

Для моладзі ў гэтыя дні традыцыйна арганізуюць нямала цікавых мерапрыемстваў. У прыватнасці, у Магілёве 30 мая ў 15.00 на плошчы Зорак маюць намер правесці «Вальс выпускнікоў». Удзельнікамі дзейства, якое ўжо стала традыцыйным, стануць навучэнцы школ, кадэты, выхаванцы дзіцячых музычных студый і калектываў. Тут будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, пройдуць канцэрт, майстар-клас па харэаграфіі, флэшмобы. Завяршальным акордам свята стане выкананне пад адкрытым небам вальса ўсімі жадаючымі.

Выпускныя вечары ў рэгіёне запланаваны на 8-9 чэрвеня. Яны пройдуць на базе навучальных устаноў. Таксама па ўзгадненні з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама магчымыя варыянты іх правядзення ў цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі, палацах культуры, ва ўстановах дадатковай адукацыі.

Для стварэння бяспечных умоў правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў арганізуюць дзяжурства супрацоўнікаў унутраных спраў. А падчас мерапрыемстваў, прысвечаных выпускному вечару, навучэнцаў будуць суправаджаць бацькі і настаўнікі у адпаведнасці са спецыяльна арганізаваным дзяжурствам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая