У чацвер 9 снежня ў Палацы культуры вобласці адбудзецца выступленне заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Як адзначылі суразмоўцы, адметнай рысай аркестра з’яўляецца ўніверсалізм выканальніцкай дзейнасці, якая ахоплівае ўсе музычныя кірункі і стылі: ад масавай эстраднай песні да элітнага джаза, ад старажытнабеларускіх да сучасных авангардных узораў, ад сімфанічнай і камернай музыкі заходнееўрапейскіх класікаў да вакальных і інструментальных кампазіцый славянскіх, у тым ліку і беларускіх майстроў. Пры гэтым увасабленне творчасці сучасных кампазітараў і кампазітараў мінулага Беларусі застаецца прыярытэтным вектарам творчай працы калектыву.
Пачатак канцэрта а 18.00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02