
Так, па садзейнічанне ў прыёме дэлегацыі ад саюза ветэранаў Валагодскай вобласці да яго звярнулася магіляўчанка. Жанчына расказала, што ўжо 17 гадоў супрацоўнічае з адной з ветэранскіх арганізацый гэтага расійскага рэгіёну. Яе прадстаўнікі ўжо бывалі на Магілёўшчыне раней, аб чым нават ёсць публікацыі ў СМІ, і плануюць чарговы візіт для наладжвання ўзаемадзеяння з ветэранскімі арганізацыямі Магілёва і вобласці ў мэтах умацавання міждзяржаўных адносін, патрыятычнага выхавання моладзі ў рамках наведвання навучальных устаноў, ушаноўвання ветэранаў, пошукавага руху. сустрэч з ветэранамі і сваякамі герояў ВАВ, іншых сумесных мерапрыемстваў.


Яна адзначыла, што валагодцы выказваюць цікавасць да нашай гісторыі, не так даўно пабывалі ў Чэрыкаўскім раёне. У бліжэйшы час сумесна з прадстаўнікамі маскоўскай ветэранскай арганізацыі, а таксама з прыцягненнем членаў ветэранскіх арганізацый Магілёўшчыны хацелі б наведаць Быхаўскі і Круглянскі раёны, кадэцкае вучылішча, музей Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа і іншыя аб'екты. Тым больш, як звярнула ўвагу заяўніца, у кастрычніку 2023 года Магілёў і гарадская акруга Волагды сталі пабрацімамі. І такое ўзаемадзеянне будзе толькі садзейнічаць пашырэнню напрамкаў узаемадзеяння.


Алег Сцельмашок даручыў прадстаўнікам ідэалагічнай службы і ветэранскіх арганізацый Магілёўшчыны прапрацаваць пытанне і запэўніў заяўніцу, што садзейнічанне, аб якім просяць прадстаўнікі грамадскай ветэранскай арганізацыі, будзе аказана. «Дападзейнічаць у атрыманні запрашэння і суправаджэнні пры наведванні музеяў, памятных месцаў і ўстаноў - ніякіх цяжкасцяў не складзе. Важна вызначыцца з тэрмінамі прыбыцця і знаходжання, колькасцю ўдзельнікаў і праграмай, аргпытаннямі», - падкрэсліў ён, звярнуўшы ўвагу, што развіццю супрацоўніцтва з брацкай краінай заўсёды надавалася і надаецца асаблівая ўвага.

Юлія Таранава, фота mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13