RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін

Асабісты прыём грамадзян правёў 20 сакавіка старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.

Па садзейнічанне па растлумачэнні пытання ў сферы жыллёвага заканадаўства да яго звярнуўся магіляўчанін. Па словах заяўніка, у пад'ездзе дома, дзе ён пражывае, з верхняга паверха па шосты, на якім размяшчаецца яго кватэра, лоджыі абсталяваны эвакуацыйнымі люкамі, аднак звонку дома эвакуацыйныя лесвіцы не ўстаноўлены. У дакументах на кватэру, як сцвярджае мужчына, звестак аб наяўнасці эвакуацыйнага люка няма. Таму, уцяпляючы балкон, ён зачыніў люк пенапластам і ПВХ-панэллю. Па яго сцвярджэнні, канструкцыю лёгка выціснуць у выпадку неабходнасці. У сувязі са скаргай суседкі, мужчыне ў 2023 годзе ўпраўленнем МНС было вынесена прадпісанне аб забеспячэнні свабоднага доступу суседзям на яго лоджыю праз эвакуацыйныя люкі. Таксама прадпісанне, паводле якога да 4 красавіка неабходна прывесці люк у парадак і забяспечыць бесперашкодны доступ, ён атрымаў нядаўна ад ЖЭУ. У выпадку яго невыканання, уласнік кватэры будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем. Аднак мужчыну такі варыянт не задавальняе. Яго хвалюе, як тады засцерагчы сябе і сваё жыллё ад пранікнення старонніх асоб. Закладнікамі гэтай сітуацыі, як распавёў мужчына, сталі і астатнія 19 уласнікаў вышэйшых кватэр.

Мужчыне растлумачылі, што ў адпаведнасці з дзеючымі будаўнічымі нормамі, адзін са шляхоў эвакуацыі жыхароў у выпадку надзвычайнай сітуацыі прадугледжаны з дапамогай люкаў і лесвіц у балконах кватэр. Далейшая эвакуацыя адбываецца па пажарнай аўталесвіцы, прыбываючага да месца здарэння транспарту МНС. Гэта абумоўлена праектным рашэннем, па якім узводзіўся іх дом. Заяўніку агучылі правілы доступу да эвакуацыйных люкаў, іх выкарыстання і зместу. Аднак выхады з сітуацыі ёсць, напрыклад, у выпадку рэканструкцыі дома. Таксама быў дадзены адказ і па іншых пытаннях, якія хвалявалі магіляўчаніна. Так, уласнік мае поўнае права ўсталяваць на люк сігналізацыю ці відэаназіранне. І ў выпадку незаконнага пранікнення на яго лоджыю прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці.

«Калі чалавек прыходзіць да нас, мы павінны выслухаць яго праблему і пасадзейнічаць у яе вырашэнні. Або растлумачыць нюансы, калі пажаданні заяўніка задаволіць немагчыма, у сілу таго, што яны, напрыклад, разыходзяцца з зацверджанымі нормамі заканадаўства. Пры гэтым адказ не мусіць быць фармальным і перагружаным спасылкамі на законы, бо чалавек прыйшоў разабрацца ў сітуацыі, якая яго трывожыць. Для гэтага і існуем мы. І мы абавязаныя дапамагчы», - рэзюмаваў Аляксандр Гарошкін.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая