Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Па садзейнічанне ў вырашэнні сваіх пытанняў на прыём звярнуліся 2 чалавекі.
Так, магіляўчанка звярнулася з просьбай аказаць дапамогу ва ўзаконьванні права ўласнасці службовага памяшкання (калясачнай), размешчанага на першым паверсе шматкватэрнага дома. Згодна з тэхнічным пашпартам гэтае памяшканне фактычна далучана да кватэры заяўніцы і выкарыстоўваецца як жылы пакой. Гаспадыня жылля праводзіць камунальныя выплаты з улікам службовага памяшкання.
Разам з тым дагавор куплі-продажу ўбудаванага нежылога памяшкання не зарэгістраваны, таксама на калясачную не ажыццёўлена дзяржаўная рэгістрацыя права ўласнасці. Адпаведна гэтае памяшканне з'яўляецца агульнай маёмасцю жыхароў дома.
Жанчына неаднаразова звярталася ў розныя інстанцыі, у тым ліку ў гарвыканкам - 18 разоў. На ўсе звароты дадзены растлумачэнні па рашэнні гэтага пытання.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў таксама растлумачыў, што рашэнне ёсць. Магчымасць адчужэння ва ўласнасць калясачнай можа быць у двух выпадках: калі жыхары дома прымуць на агульным сходзе рашэнне аб яго адчужэнні ва ўласнасць заяўніцы або прызнаць права ўласнасці ў судовым парадку.
Яшчэ адна магіляўчанка прыйшла з просьбай ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пытанне аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці паніжэння ніжняга і верхняга парога па тэрмінах адбывання пакарання асобам, асуджаным за незаконны абарот забароненых рэчываў.
У мінулым годзе сын заяўніцы прыгаворам суда быў асуджаны па арт.3.2.8 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Апроч тэрміну ў 11 гадоў маладому чалавеку прысудзілі выплату штрафу, хаця самім судом было даказана, што даходу па гэтай справе асуджаны не меў.
Апеляцыйны суд пакінуў прысуд без змен.
Магіляўчанка склала пісьмовы зварот з прапановамі аб унясенні некаторых змяненняў у заканадаўства для ўпершыню асуджаных па гэтым злачынстве.
На яе думку, калі тых, хто ўпершыню спатыкнуўся, асабліва непаўналетніх не асуджаць на такія вялікія тэрміны, то яны могуць стаць саюзнікамі ў барацьбе з нарказлачыннасцю.
Жанчына падзялілася меркаваннем, што ў 14 гадоў падлетак не да канца разумее ўсю ступень цяжкасці і адказнасці таго, што ён робіць. Яго трэба не ў турму саджаць на доўгі тэрмін, а карэктаваць ягоную псіхіку не ў такіх суровых умовах. Бо ў канчатковым выніку, выйшаўшы пасля доўгага тэрміна на волю, маючы такі артыкул, каму гэты чалавек патрэбен, хто возьме яго на працу, і чым ён зоймецца.
Магіляўчанка прапанавала перагледзець досвед розных краін, як у іх праходзіць наркапалітыка. Нават у краінах з самымі строгімі правіламі і суровымі пакараннямі па нарказлачынствах існуе дыферэнцыяванае пакаранне.
Аляксандр Гарошкін сказаў, што прадставіць гэты зварот у Палаце прадстаўнікоў для разгляду. Пытанні будуць вынесеныя на абмеркаванне, але ў гэтай праблеме павінна падлучацца і грамадскасць для выхаваўчай і прафілактычнай працы: «Гэта праца ўсіх нас - бацькоў, школы і іншых інстытутаў. Лепш, чым самі бацькі асуджаных і нарказлачынцы, якія прайшлі гэты страшны шлях, не зможа данесці праблему ніхто».
Тут размова ідзе аб стварэнні супольнасці для прафілактычнай работы па нарказлачыннасці сярод насельніцтва і, у прыватнасці, моладзі.
Падобныя суполкі, паводле слоў заяўніцы, існуюць у Гродне і Віцебску. Людзі актыўна ходзяць на прафілактыкі. Жанчына і сама гатова прымаць удзел у сустрэчах. На сваім вопыце расказваць аб наступствах, звязаных з наркатычнымі рэчывамі.
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.04.2025 - 09:06
«Рабіць жыццё гараджан лепш, а горад прыгажэй». Новы кіраўнік Магілёва аб сваіх задачах
31.03.2025 - 17:49
«Чалавек, які сапраўды любіць горад». Новага старшыню гарвыканкама прадставілі ў Магілёве
31.03.2025 - 12:44
Паступіць у БДУТ без іспытаў змогуць выпускнікі інжынерных класаў
31.03.2025 - 10:15
Новую школу плануюць пабудаваць у Магілёве ў раёне вуліцы Гагарына
31.03.2025 - 10:00
Якім будзе Музей Славы Магілёўшчыны на легендарным Буйніцкім полі