Святочныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства ў Магілёве ўжо стартавалі з анлайн-чэленджа «Мы зможам усё, калі мы разам», аўтапрабегу, канцэртаў у цэхах прадпрыемстваў. Душэўныя канцэрты на заводах працягнуцца заўтра, а 17 верасня на адкрытых пляцоўках - у гарадскіх скверах 40-годдзя Перамогі, Тэатральным. На плошчы Адзінства ўвечары арганізуюць гала-канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады, у Ратушы з праграмай «Музыка маёй зямлі» выступіць гарадская капэла. Цягам дня ў абласным цэнтры пройдуць форум «Беларусь. Моладзь. Адзінства», урачыстае мерапрыемства ў Палацы культуры вобласці. На канцэртную праграму «Мы адна нацыя, адна сям'я, адна Беларусь!» у гэты дзень запрашае бабруйчан Палац мастацтва.
У Бабруйскім раёне ў Дзень народнага адзінства арганізуюць аўтапрабег, у Бялыніцкім цэнтры фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы - маладзёжны заплыў «Я, ты, ён, яна - спартыўная сям'я». Аўтапрабег да мемарыяла воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» пройдзе на Быхаўшчыне, у Горках у рамках аўтапрабегу ў аграгарадку Паршына закладуць алею дрэў, а на тэрыторыі БДСГА адбудуцца патрыятычны квэст і флэшмоб «Мы - судьба беларускай зямлі».
У Кіраўскім раёне да свята, акрамя челенджей, квэстаў і патрыятычнага аўтапрабегу прымяркуюць адкрыццё фантана ў гарадскім парку, у Касцюковіцкім - дзіцячай гульнявой пляцоўкі ў мікрараёне Маладзёжны. У Краснапольскім у Дзень народнага адзінства стартуе II Рэгіянальны дыстанцыйны конкурс рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Незабытыя рамёствы».
Тэматычныя канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню народнага адзінства, арганізуюць ва ўсіх раёнах вобласці.
Ольга Кисляк, СБ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі