RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бабруйчанка Надзея Макарчанка ў складзе экіпажа каноэ-двойкі заваявала серабро на II Еўрапейскіх гульнях

Бабруйчанка Надзея Макарчанка і прадстаўніца Міншчыны Вольга Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м.

Перамогу атрымаў дуэт з Венгрыі Віраг Бала / Кінча Такач – 2 хв 11,129 сек. Час беларусак – 2 хв 12,294 сек, трэцяе месца занялі расіянкі Алеся Рамасенка і Ксенія Курач – 2 хв 14,194 сек.

Надзея Макарчанка і Вольга Клімава выступаюць разам на асобных міжнародных спаборніцтвах ужо некалькі гадоў. У 2017 годзе Надзея Макарчанка была ўдастоена прэміі сусветнай вяслярнай акадэміі World Paddle Awards (WPA) у катэгорыі Sports Junior.

Поспех спартсменак на вяслярным канале ў Заслаўі – адзін з самых значных у кар’еры дзяўчат.

Як прызналіся Надзея Макарчанка і Вольга Клімава, у сярэбраным медалі на II Еўрапейскіх гульнях у веславанні на каноэ на 500 м вялікая заслуга балельшчыкаў.

«У бягучым сезоне мы не так часта выязджалі на міжнародныя старты, больш рыхтаваліся дома, і такі падыход сябе апраўдаў. Венгеркі, якім прайгралі на фінішы, – вельмі моцныя, добра вядомыя ў нашым відзе, таму мы задаволеныя, як склаўся заезд. Нам ёсць яшчэ над чым папрацаваць перад чэмпіянатам свету. Сёння на вяслярным канале ў жаночым каноэ былі некалькі новых дуэтаў, якія неабходна вывучыць. Канкурэнцыя была сур’ёзная, і калі б не дапамога балельшчыкаў на канале, то складана сказаць, які вынік бы паказалі. Палова гэтага сярэбранага медаля – гэта і заслуга трыбун. Падтрымаць нас прыехалі з Бабруйска, Мазыра, Хойнікаў. Мы не маглі іх падвесці», – падкрэсліла Надзея Макарчанка.

«У папярэднія два дні былі зусім іншыя ўмовы для гонак. Сёння на канале вецер, хваля, але мы справіліся, гэта важна, і, спадзяёмся, сярэбраны медаль II Еўрапейскіх гульняў для нас з’яўляецца стымулам зрабіць яшчэ больш важкі крок», – адзначыла Вольга Клімава.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая