Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» абыгралі ХК «СКА-Карэлія» ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.
Сустрэча каманд прайшла на сталічнай «Алімпік-Арэне», паколькі пляцоўка «Бабруйск-Арэны» прыводзіцца ў адпаведнасць патрабаванням МХЛ. У кожным з перыядаў паядынку ў Мінску юныя дынамаўцы вылучыліся па разе: у стартавай трэці наперад каманду вывеў Данііл Сатышвілі, у наступным адрэзку Ягор Сяўко падвоіў перавагу гаспадароў, а ў фінальнай 20-хвілінцы Ягор Ігнаценка ўстанавіў канчатковы лік – 3:0. Галкіпер «шыннікаў» Іван Лушчык аформіў першы шатаўт у лізе.
Такім чынам, «Дынама-Шыннік» выйграла чатыры хатнія матчы з чатырох: раней беларусы двойчы былі мацнейшыя за «СКА-Варагі» з Ленінградскай вобласці (5:4, 3:2), а днём раней разграмілі тую ж «СКА-Карэлію» з Кондапагі – 8:1. Дзякуючы пераможнай серыі бабруйчане ўпершыню ўвайшлі ў зону плэй-оф Заходняй канферэнцыі МХЛ, падняўшыся на 6 месца сярод 19 каманд.
Наступны матч юныя дынамаўцы правядуць 4 кастрычніка дома супраць маскоўскіх «Крылаў Саветаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ