RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Банк развіцця рэалізаваў праект па добраўпарадкаванні шасці мемарыяльных комплексаў краіны

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Банк развіцця сумесна з абласнымі выканаўчымі камітэтамі завяршыў праект па добраўпарадкаванні шасці мемарыяльных комплексаў вайсковай славы ў розных рэгіёнах краіны, паведамілі ў прэс-службе банка.

Па ініцыятыве, падтрыманай прэм'ер-міністрам Беларусі, Банк развіцця сумесна з аблвыканкамамі рэалізаваў праект па добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў краіны. Геаграфія патрыятычнай ініцыятывы ахапіла ўсю рэспубліку: шэсць памятных месцаў воінскай славы - па адным у кожным рэгіёне - прыведзены ва ўзорны стан.

У сталічным рэгіёне абноўлены мемарыял «Барысаўскае гета», ушанавана 2800 імёнаў загінуўшых мірных жыхароў. У Брэсце добраўпарадкавана Брацкая магіла воінам-вызваліцелям. У Віцебску прыведзены ў парадак помнік Герою Савецкага саюза Аляксандру Гараўцу, а ў Магілёве - адрэстаўраваны бульвар памяці «Алея Герояў». У Гомельскай вобласці адрамантаваны мемарыяльны комплекс «Курган Славы» ў Мозыры, а ў Гродне добраўпарадкаваны найстарэйшыя воінскія могілкі на вул.Белуша.

Акрамя таго напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі банкаўскай супольнасці на чале са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка ўсклалі кветкі да помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў у Астрашыцкім Гарадку. Сярод членаў дэлегацыі - старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук. «Сімвалічна, што мой дзядуля менавіта тут, у Астрашыцкім Гарадку, будучы камандзірам узвода сотай дывізіі сустрэў вайну і з самых першых дзён разам з саслужыўцамі вёў упартыя баі з фашыстамі. Кожны з мемарыялаў у нашай краіне сведчыць аб мужнасці і гераізме савецкага народа, а гэты асабіста для мяне мае неацэнную гістарычную каштоўнасць. Сёння наша адказнасць не толькі ствараць для працвітання Беларусі, але і захоўваць святыні гераічнага мінулага, каб перадаць нашчадкам пачуццё падзякі і павагі да подзвігу продкаў», - адзначыў Сяргей Сталярчук.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая