База даных аўтаматызаванай сістэмы ўліку шматдзетных сем’яў запрацуе ў Беларусі са студзеня 2020 года. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
«База створана, яна запрацуе з 1 студзеня 2020 года, пачнецца рэжым актуалізацыі», – сказала кіраўніца ўстановы.
Паводле яе слоў, у базе змяшчаецца інфармацыя аб 106 тыс. шматдзетных сем’яў. Пакуль яна няпоўная – толькі прозвішча, імя ўсіх членаў сем’яў, даныя аб грамадзянстве, месцы пражывання і некаторыя іншыя звесткі. «З 1 студзеня будзем напаўняць ужо іншыя палі. Гэта перш за ўсё выдача пасведчанняў шматдзетнай сям’і, узнагароджанне ордэнам Маці. Вядома ж, гэта і дапамогі, якія выплачваюцца сям’і (той жа сямейны капітал)», – адзначыла Ірына Касцевіч.
Міністр дадала, што інфармацыя будзе пашырацца з улікам неабходнасці ў забеспячэнні данымі і іншых органаў дзяржкіравання. «Гэта робіцца перш за ўсё для таго, каб перайсці ад заяўнага да выяўленчага прынцыпу, каб не страціць нікога», – падагульніла яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.07.2025 - 17:46
Прамая лінія па пытаннях парадку вызначэння заробку пры вылічэнні пенсіі пройдзе 28 ліпеня
21.07.2025 - 17:08
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 26 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
21.07.2025 - 11:33
Вальшчыкі з лясгасаў Брэсцкай вобласці дапамагаюць ліквідаваць наступствы ўрагану ў Магілёве
21.07.2025 - 10:36