Беларуская чыгунка часова адменіць некаторыя цягнікі з-за планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў - Асіповічы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
З-за планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Друць - Вендрыж на ўчастку Магілёў - Асіповічы 23, 24 студзеня, 20, 21 лютага 2024 года адмяняюцца са звароту поезда нумар 742/741 Мінск - Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6.55, з Магілёў 15.33 і цягнікі №879/880 Магілёў - Салігорск адпраўленнем з Магілёва ў 6.16, з Салігорска ў 17.20.
Акрамя таго, у названыя дні поезд нумар 744 Мінск - Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16.55 замест 15.26 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20.13 (па графіку - 18.17). Таксама 24 студзеня і 21 лютага 2024 года поезд нумар 744/745 Магілёў - Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7.20 (замест 6.58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10.43 (па графіку - 9.42). Гэтыя цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам праз станцыю Орша-Цэнтральная (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях).
З-за рамонтных работ таксама зменіцца расклад і маршруты асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы - Магілёў.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку і па тэлефоне 105.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)