RU BY EN 中文
Twitter Instagram

БЧ на першы рэйс Мінск–Масква прадала больш за 230 білетаў

Беларуская чыгунка на першы рэйс цягніка №2 Мінск–Масква прадала 236 білетаў. У зваротным кірунку цягнік №1 Масква–Мінск пасажыры набылі 229 квіткоў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Сёння ў 22.10 у першую паездку з Мінска ў Маскву адправіцца фірмовы цягнік «Беларусь» № 2/1 МінскМасква.

У сталіцу Расіі ён прыбудзе ў 8.13 наступных сутак. У зваротным кірунку цягнік адправіцца з Масквы 9 лютага ў 22.13 і прыбудзе ў Мінск 10 лютага ў 7.26. Далей з Мінска ён будзе курсіраваць па цотных, а з Масквы – па няцотных днях.

На сённяшні дзень праезд МінскМаскваМінск магчымы толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.

У БЧ звяртаюць увагу на тое, што асобам, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю з-за мяжы чыгуначным транспартам, неабходна прадставіць даведку аб абследаванні на COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЦР, выдадзеную не пазней чым за тры дні да даты перасячэння дзяржмяжы РФ. Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да пяці гадоў (пры наяўнасці даведкі ў суправаджальных асоб), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы-члена ЕАЭС пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце (паводле метадычных рэкамендацый Расспажыўнагляду па прафілактычных мерах для недапушчэння распаўсюджвання COVID-19 пры пасажырскіх чыгуначных зносінах).

Замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту і якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі (выключэнне складаюць грамадзяне, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі), таксама павінны мець пры сабе арыгінал або копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19, выкананага не пазней за тры дні да даты перасячэння дзяржмяжы Беларусі (згодна з пастановай Саўміна №624 ад 30 кастрычніка 2020 года «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання»).

Акрамя гэтага, пасажырам рэкамендавана выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Актуальную інфармацыю аб руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў, кошту і парадку праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, ажыццяўляецца па тэлефоне + 375-222 39-25-47).

У БЧ нагадваюць: міжнароднае пасажырскія зносіны паміж Беларуссю і Расіяй у адпаведнасці з пастановай Урада РФ адноўлены з 00.00 8 лютага 2021 года.

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць пасажыраў аб аднаўленні руху іншых міжнародных цягнікоў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая