Білеты на паязды Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі з 15 па 29 красавіка будуць афармляцца з выкарыстаннем новай схемы рассаджвання ў вагонах, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«Рассаджванне па новай схеме - часовая мера. Яна дасць магчымасць пасажырам захоўваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, рэкамендаваную Міністэрствам аховы здароўя ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй», - растлумачылі ў прэс-цэнтры.
Па новай схеме ў купэйных вагонах будуць размяшчацца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных - не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі білеты ў адным заказе, дазваляецца продаж 3 і 4 месцаў у купэ пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнае месца не было прададзена.
У сядзячых вагонах будзе такая схема рассаджвання: у двухмесным радзе пасажыр займае месца каля акна, у трохмесным - адзін пасажыр каля акна, а другі - праз месца каля праходу (крэсла паміж імі застаецца свабодным).
Новая схема рассаджвання прымяняецца пры набыцці білетаў як у касах, так і праз інтэрнэт.
Калі білеты былі набыты да ўвядзення новай схемы рассаджвання, пасажыры займаюць месцы згодна з аформленымі праязнымі дакументамі.
У прэс-цэнтры таксама звярнулі ўвагу, што з 14 красавіка білеты на паязды, прычапныя і бесперасадачныя вагоны міжрэгіянальных ліній фарміравання БЧ часова будуць прадавацца не раней як за 20 сутак да адпраўлення поезда.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13