У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адкрываецца рэспубліканскі злёт маладых работнікаў вёскі «АграБудучыня», які прадоўжыцца два дні — 20 і 21 сакавіка. Яго ўдзельнікамі стануць каля 100 чалавек - дэлегацыі ад кожнага рэгіёну краіны, у складзе якіх маладыя работнікі аграпрамысловага комплексу: аграномы, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі і механізатары.
У першы дзень злёту, 20 сакавіка, пройдзе цырымонія адкрыцця з удзелам Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскага аблвыканкама і Цэнтральнага камітэта БРСМ. Пасля ўдзельнікаў чакаюць аглядныя экскурсіі-лекцыі з абмеркаваннем актуальных пытанняў. Лекцыі будуць падзелены на тры ключавыя напрамкі: аграномія, заатэхнія і ветэрынарная медыцына. Пляцоўкамі выступяць філіял Нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін Рэспублікі Беларусь, лабараторыя якасці насення, навукова-даследчая лабараторыя якасці малака, цэнтр жывёлагадоўлі, рыбаводны індустрыяльны комплекс, выставачны цэнтр сельгастэхнікі акадэміі.
На думку рэктара БДСГА Віталя Веліканава, такі фармат дазволіць маладым людзям наладзіць дзелавыя кантакты, павысіць сваю кваліфікацыю:
- Да нас прыязджае працуючая моладзь з усіх рэгіёнаў краіны - інжынеры, ветэрынары, аграномы, эканамісты. Нехта з іх з вышэйшай адукацыяй, нехта — з сярэдняй спецыяльнай. Мы хочам паказаць моладзі нашы інавацыйныя пляцоўкі, расказаць пра найноўшыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы. То бок, гэта такі вялікі навучальны семінар, не сухі лекцыйны, а практычны. Таксама ставім сабе і прафарыентацыйную мэту. Бо тыя моладзь, якая маець прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю, можа павысіць сваю кваліфікацыю на базе акадэміі. Для нас важна, каб хлопцы і дзяўчаты заставаліся ў прафесіі, падвышалі свае кампетэнцыі.
Другі дзень злёту перамесціцца ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна, дзе ўдзельнікі азнаёмяцца з яго гісторыяй і гісторыяй міжнароднага фестывалю «Александрыя збірае сяброў», а таксама наведаюць клас-музей Прэзідэнта і гісторыка-краязнаўчы музей Александрыйскай сярэдняй школы. Яшчэ адна лакацыя - Трафімава крыніца. Завершыцца злёт у Александрыйскім Цэнтры культуры і вольнага часу, тут удзельнікі разам са старшынёй Шклоўскага райвыканкама і дырэктарам ААТ «Александрыйскае» падвядуць вынікі і абмяняюцца ўражаннямі ад двухдзённай праграмы мерапрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.04.2025 - 14:46
Тэлемост «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю» пройдзе 2 красавіка ў Магілёве
01.04.2025 - 10:23
28.03.2025 - 15:25
27.03.2025 - 09:44
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе 21-25 красавіка
17.03.2025 - 10:07
Фестываль «Дружба народаў» у Магілёве вызначыў самых таленавітых замежных студэнтаў
12.03.2025 - 12:04
Моладзь плюс тэхналогіі роўна моц беларускіх самазвалаў (відэа)