Медыцынская гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла сёння ў Беларусь. Самалётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск дастаўлены груз з больш чым 10,7 тыс. тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Зяньковіч.
«Атрыманыя тэст-сістэмы будуць накіраваныя на ўмацаванне лабараторнага патэнцыялу Беларусі па дыягностыцы новага каранавірусу. Наша ўстанова з’яўляецца атрымальнікам гуманітарнага грузу, які будзе размеркаваны ў лабараторыі па ўсёй краіне», – растлумачыў спецыяліст. Ён падкрэсліў, што беларускі бок асабліва ўдзячны кіраўніцтву Кітая і пасольству гэтай краіны за аказанне падтрымкі ў той момант, калі яна вельмі неабходная.
Гуманітарны груз ужо другі, накіраваны ў Беларусь з Кітая. Раней, 1 красавіка, у краіну была дастаўленая партыя, якая ўключала больш за 2 тыс.тэстаў, а таксама медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы. Такім чынам кітайскі бок адказвае ўзаемнасцю на дасланыя раней у КНР беларускія грузы. Калі ў Кітаі была вельмі цяжкая эпідэміялагічная абстаноўка, Беларусь аказала гуманітарную дапамогу, накіраваўшы два самалёты з неабходнымі медыцынскімі вырабамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13