RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Беларусь на дзіцячым вакальным конкурсе «Славянскага базару-2024» прадставіць Злата Ярашэвіч

Пераможцам нацыянальнага адбору да XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2024» стала Злата Ярашэвіч. Дзяўчыне 14 гадоў, яна з вёскі Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці:

- «Славянскі базар» вельмі люблю, даўно сачу за ім. І сёння спраўдзілася адна мая мара - буду прадстаўляць Беларусь на гэтым фестывалі. Вельмі шчаслівая! Доўга да гэтага ішла, таму вар'яцка-вар'яцка рада выніку. Ужо збілася з ліку, колькі разоў спрабавала прайсці нацыянальны адбор. Мусіць, гэта трэці год ці чацвёрты. Самае галоўнае сёння было правільна настроіцца і не здавацца. Музыка - гэта маё жыццё! Займаюся ёй вельмі даўно, з самых пялёнак. На заняткі па вакале шмат гадоў езджу ў Мінск у Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. Там выдатныя педагогі, якія мне шмат чаго далі. Вельмі ўдзячная ім.

Старшыня журы дзіцячага конкурсу Алена Атрашкевіч адзначыла, што далей трэба будзе карпатлівая праца:

- На сур'ёзным узроўні, у тым ліку пад кантролем Міністэрства культуры. Не выключана, што будуць падключаны прадзюсарскія цэнтры, аказана неабходная дапамога і ў касцюміраванні, і ў пастаноўцы нумара, і ў прадаўжэнні вакальнай работы. Менавіта таму нацыянальнага прадстаўніка вызначаюць у сакавіку, каб было дастаткова часу на падрыхтоўку. Злаце трэба будзе прайсці гэты марафон і не зламацца.

Нагадаем, у Бялынічах - культурнай сталіцы Беларусі - прайшоў фінал Нацыянальнага адбору да ХХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая