ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 лютага аднаўляе крэдытаванне фізічных асоб на куплю нерухомасці ў забудоўшчыкаў.
Працэнтная стаўка па такіх крэдытах складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка, павялічаную на 6 працэнтных пунктаў.
Акрамя таго, па крэдытах на будаўніцтва нерухомасці пры разліку жаданай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручыцеля – фізічнай асобы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Беларусбанка або ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.
Як паведамлялася раней, Беларусбанк з 8 лістапада 2018 года прыпыніў прыём новых заяў грамадзян на выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15