Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрасіў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у міжнароднай асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі», паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Асноўныя задачы праекта - вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэнне гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу беларускай моладзі.
«Арганізатарам асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі» ў Беларусі выступае БРСМ. Дыктант складаецца з 25 заданняў. Іх распрацоўку ажыццяўляе Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акцэнт у пытаннях будзе зроблены на трагедыю ў Хатыні, генацыд беларускага народа ў гады вайны. Кіраўніцтва падрыхтоўкай, правядзеннем і падвядзеннем вынікаў дыктанта ажыццяўляе арганізацыйны камітэт, які аказвае тэрытарыяльным камітэтам Саюза моладзі неабходную інфармацыйную і кансультацыйна-метадычную дапамогу, а таксама прадастаўляе метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы па правядзенні дыктанта, - расказала Аляксандра Ганчарова. - Паводле папярэдніх даных, што паступілі з рэгіёнаў і беларускай сталіцы, у асветна-патрыятычнай акцыі плануюць прыняць удзел 5,7 тыс. чалавек. Галоўная ўмова - выканаць усе заданні дыктанта асабіста».
Дыктант пройдзе ў адзіны дзень, 27 красавіка, у 14.00 на 180 пляцоўках - у памяшканнях устаноў адукацыі, бібліятэк, устаноў культуры, музеяў, іншых арганізацый. «Час напісання дыктанта - 45 мінут. Перад яго пачаткам кожны ўдзельнік атрымае ў раздрукаваным выглядзе індывідуальныя камплекты матэрыялаў, уключаючы пранумараваны бланк з заданнямі дыктанта і бланк для адказаў. Акрамя таго, кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены індывідуальны ідэнтыфікацыйны нумар, які складаецца з кода вобласці, нумара тэрытарыяльнай пляцоўкі і парадкавы нумар удзельніка. Гэтыя даныя ўпісваюцца ў бланк адказаў да пачатку мерапрыемства», - дапоўніла сакратар ЦК БРСМ.
Пасля заканчэння дыктанта ўсім удзельнікам выдаюцца памятныя дыпломы (сертыфікаты). Пераможцаў асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі» вызначаць як на раённым, абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях па максімальнай колькасці балаў, набраных за найменшы час.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00