Беларускія ВНУ сёння пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў.
Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.
З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.
Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і здаюць уступныя выпрабаванні, выглядаюць так:
з 12 па 31 ліпеня – у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
з 12 ліпеня па 2 жніўня – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
з 12 ліпеня па 4 жніўня – у іншых установах вышэйшай адукацыі. Выпускнікі профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, змогуць падаць дакументы ў ВНУ з 12 па 14 ліпеня.
Абітурыентам трэба будзе асабіста прадаставіць у прыёмную камісію пасведчанне асобы, заяву, якая запаўняецца на ўзор, выдадзены адпаведнайВНУ, дакумент аб адукацыі, на падставе якога паступае малады чалавек. У пакет дакументаў уваходзяць таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынская даведка, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі. Іх форма і колькасць устанаўліваюцца ВНУ.
З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні ўВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове.
Залічэнне на бюджэт працягнецца па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ – па 24-е, у творчых – па 28 ліпеня. На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічваць па 6 жніўня, у сілавых – па 2 жніўня, у творчых – па 3 жніўня. Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў