Чарговы дзень II Еўрапейскіх гульняў прынёс беларускім спартсменам 4 узнагароды, з якіх адна вышэйшай пробы.
Адзінае золата для беларусаў 26 чэрвеня заваявалі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, якія выйгралі фінальны заезд байдарак-двоек на 500 м. Яшчэ адну ўзнагароду на вяслярным канале ў Заслаўі здабыў байдарачнік Алег Юрэня, які стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 1000 м. Першая ўзнагарода з'явілася ў стралкоў - Юрый Шчарбацэвіч стаў сярэбраным прызёрам у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох пазіцый на 50 м. Пазней яшчэ адзін сярэбраны медаль у скарбонку беларускай каманды паклаў барэц вольнага стылю Алі Шабанаў, які заняў другое месца ў вагавой катэгорыі да 86 кг.
Усяго ў актыве зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях у Мінску 45 узнагарод (15 залатых, 11 сярэбраных, 19 бронзавых). Беларускія спартсмены перасягнулі ўжо свае медальныя дасягненні на I Еўрапейскіх гульнях - чатыры гады таму ў Баку ў іх было 43 узнагароды (10, 11, 22). У агульнакамандным медальным заліку дамашніх гульняў беларусы займаюць другое месца, уступаючы толькі расіянам, у якіх 63 медалі (28, 15, 20). На трэцяй пазіцыі атлеты Грузіі - 22 (6, 6, 10).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
09.06.2025 - 08:55
Беларус Яўген Залатой атрымаў перамогу на Вялікай Маскоўскай рэгаце